Рэцэпт ад выхаванкі ЦТДМ Паліны Макарэвіч.

Падчас Вялікага посту часта не хапае чагосьці смачнага да чаю ці кавы. І тут на выручку прыйдзе проста шыкоўны рэцэпт поснага шакаладнага манніка без малака і без яек. Яго насычаны і багаты смак, упэўнена, нікога не пакіне абыякавым.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
манныя крупы — 1 шклянка,
вада — 1 шклянка,
цукар — 1 шклянка,
ванільны цукар — 10 г,
мука — 2/3 шклянкі,
какава — 3 ст. лыжкі з горкай,
алей — 0,5 шклянкі,
разрыхляльнік — 1,5 ч.л.,
цукаты ці сухафрукты – 0,5 шклянкі,
арэхі грэцкія (але можна любыя) — 0,5 шклянкі,
цукровая пудра для пасыпкі – 3 ст. лыжкі.
ПРЫГАТАВАННЕ
У міску высыпаць манку, цукар і ванільны цукар. Дадаць ваду, добра змяшаць і пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на 1 гадзіну, каб манка набракла. Уліць алей і перамяшаць масу венчыкам да аднастайнасці.
Дадаць прасеяныя праз сіта какаву (каб не было камякоў), муку, разрыхляльнік і зноў перамяшаць. Дадаць у цеста цукаты і арэхі.
Выкласці цеста ў форму і выпякаць 35-40 мінут у нагрэтай да 180° духоўцы (час выпечкі залежыць ад глыбіні формы, гатоўнасць правяраецца драўлянай палачкай). Гатовы маннік выняць з формы, астудзіць (інакш будзе крышыцца пры нарэзцы) і пасыпаць цукровай пудрай.
Смачна есці!
