
На мінулым тыдні, у пятніцу, прамую тэлефонную лінію правёў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч.
Сярод іншых сенатару было зададзена і пытанне аб выдзяленні зямельнага ўчастка для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.
— Зносіны з грамадзянамі — неад’емная частка нашай работы, бо гэта дае магчымасць дэтальна вывучыць праблемы на месцах, растлумачыць заяўнікам шляхі рашэння пытанняў, якія ўзніклі, а таксама па-чалавечы дапамагчы і падтрымаць кожнага, хто звярнуўся за дапамогай, — адзначыў Аляксандр Іванавіч, падводзячы вынікі тэлефоннай лініі.
Вадзім Раўнейка
