Рэцэпт ад спецыяліста па абследаванні статыстычнага аддзела Вольгі Мікалаеўны КАРАБАН

Інгрэдыенты: бульба сырая — 1 кг, фарш (лепш за ўсё курыны, але можна ўзяць іншы на свой смак) — 300-350 г, цыбуля рэпчатая — 100 г, часнок — 2 зубчыкі, морква — 100 г, сыр — 100 г, маянэз — 100 г, соль, перац, прыправы — на смак, малако — 0,2 л, алей сланечнікавы — 80г.
Прыгатаванне:
Фарш солім, перчым, змешваем з морквай, нацёртай на буйной тарцы, здробненай цыбуляй, выціскаем часнок, дадаём прыправу.
Бульбіны разразаем на палавінкі, выразаем паглыбленні, пасыпаем прыправай. Кладзём у атрыманыя «гнёзды» запраўлены фарш. Зверху пасыпаем нацёртым сырам, змазваем маянэзам.
Фаршыраваныя бульбіны выкладваем у форму ці глыбокую бляху. Малако змешваем з вадой і алеем, наліваем на дно (бульбіны павінны быць пакрыты вадкасцю прыкладна да паловы).
Запякаем у духоўцы пры тэмпературы 180-200°C да гатоўнасці (прыкладна 50 мінут).
Смачна есці!
