Понедельник, 20 апреля 2026

Работніцы двух сельгаспрадпрыемстваў Пружаншчыны паўдзельнічалі ў рэспубліканскім форуме працаўніц вёскі ў Мінску

618

Колькі цяжкай працы спакон вякоў клалася на плечы жанчын… Як ніхто іншы ведаюць пра гэта тыя прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, якія пражываюць у вёсцы і працуюць у сельгаспрадпрыемствах.

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, 16 і 17 лістапада, у сталіцы сабраліся якраз такія шчырыя працаўніцы з усёй краіны. У Мінску ў гэтыя дні прайшоў ужо другі па ліку рэспубліканскі форум працаўніц вёскі. Сярод тых, хто пабываў на мерапрыемстве, — аператары машыннага даення Святлана Кулік і Наталля Крохмаль з ААТ «Агра-Калядзічы», а таксама Валянціна Бабрук і Алена Бабей з ААТ «Шані-аграпрадукт» (на здымку — чацвёра злева направа).

Для жанчын падрыхтавалі насычаную культурную праграму. Яны наведалі шматлікія экскурсіі і нават пабывалі ў Вялікім тэатры оперы і балета. Усё для таго, каб даць магчымасць жанчынам адпачыць ад паўсядзённых клопатаў і падкрэсліць, што ўсе яны вельмі важныя для такой патрэбнай ў дзяржаве і ва ўсім свеце галіне як сельская гаспадарка.

Уладзіслаў Шпарла

Фота прадастаўлена ААТ «Агра-Калядзічы»