На спартыўнай пляцоўцы СДЮШАР г. Пружаны прайшло першынство па міні-футболе сярод школ першай групы. У спаборніцтвах прымалі ўдзел навучэнцы школ 2010 года нараджэння і маладзей.
Ва ўпартай барацьбе трэцяе месца заваявала каманда сярэдняй школы № 3. Паказаўшы прыгожую гульню, другое месца заняла каманда сярэдняй школы №1 імя ЧБВА. І не пакінуўшы ніякіх шанцаў сапернікам, першае месца ўзяла каманда сярэдняй школы № 5.

аманда-пераможца і каманды-прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, а іх гульцы — медалямі. Таксама былі адзначаны і ўзнагароджаны граматамі і прызамі лепшыя гульцы па наступных намінацыях: «Лепшы варатар» — Кузняцоў Ігнат (СШ № 1), «Лепшы абаронца» — Ярома Цімафей (СШ № 4), «Лепшы нападаючы» — Крукаў Давід (СШ № 3), «Лепшы бамбардзір» — Талашкевіч Максім (СШ № 5). І аднагалосна суддзямі і трэнерамі лепшымі гульцамі спабор-ніцтваў былі прызнаны Кравец Міхаіл (СШ № 5) і Бармута Анастасія (СШ № 1).
Поспехаў юным футбалістам ў далейшых матчах!
Валерыя Адамчук, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ
