Суббота, 18 апреля 2026

«Пытанні не глабальныя, але хвалюючыя»

452

Менавіта так агучыў тэматыку сваёй працы на Пружаншчыне на бягучым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч.

Кантакты з выбаршчыкамі для народнага абранніка сталі даволі насычанымі. Нямала пытанняў паступіла Юрыю Іосіфавічу падчас прамой тэлефоннай лініі, шэраг заўваг і прапаноў ён узяў на ўзбраенне для наступнага вырашэння. Як зазначае дэпутат, звароты сапраўды большай часткай «местачковыя».


— Але яны непакояць канкрэтных людзей і таму не могуць заставацца «па-за рамкамі» для заканатворцаў, — падкрэсліў Юрый Наркевіч.
Пацвярджэннем сталі сустрэчы народнага абранніка. У прыватнасці, ён меў грунтоўную гутарку спачатку са старшынёй раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Юрыем Амельянчуком. Дэпутат даведаўся аб стане бяспекі на вадаёмах Пружан-шчыны, якія меры прыняты і што будзе зроблена ў будучым. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на ўладкаванне яшчэ адной зоны адпачынку ля вады — у аграгарадку Шані, тым больш, што ў гэтай справе актыўную пазіцыю займае кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі. Сітуацыю Юрый Наркевіч абмеркаваў з намеснікам старшыні райвыканкама Русланам Супрыновічам. На гэтым этапе таксама абяцаецца падтрымка, і варта спадзявацца, што ў наступным купальным сезоне сваю зону адпачынку атрымаюць і шаняўцы.
Не менш важкае пытанне дэпутат абмеркаваў з дырэктарам цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» Марынай Свістун. Падчас сустрэч з выбаршчыкамі Юрый Іосіфавіч атрымліваў заўвагі аб доступе да банкаўскіх паслуг для сельскіх жыхароў. Але людзі больш за ўсё схільныя менавіта да ўстаноўкі банкаматаў, хаця ёсць нямала і дыстанцыйных магчымасцей, для атрымання якіх хопіць мабільніка ў руках. Супрацоўнікі банка праводзяць актыўную работу па навучанні грамадзян карыстанню Інтэрнет- і М-банкінгам. Народны абраннік упэўнены у тым, што мерапрыемствы па фінансавай граматнасці сярод вяскоўцаў будуць працягнуты.
Напрыканцы працоўнага візіту Юрый Наркевіч наведаў магазіны райспажыўтаварыства для правядзення традыцыйнага маніторынгу цэн на сацыяльна значныя тавары, а таксама ацаніў асартымент гандлёвых прапаноў для жыхароў нашага рэгіёна.
Алег Сідарэнка