У Кобрыне ў рамках акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» свой галоўны дакумент лепшыя прадстаўнікі навучальных устаноў рэгіёна прымалі з рук старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шулейкі, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Брэсцкай вобласці Валерыя Вакульчыка, начальніка галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Таццяны Шэндзік.

Сярод удзельнікаў значнага для юнага пакалення мерапрыемства былі і прадстаўнікі Пружанскага раёна — гімназістка Дар’я Сарока і вучань СШ №5 Антон Варанко.

Пасля ўрачыстай часткі для юнакоў і дзяўчат былі арганізаваны экскурсіі па Кобрыне, а таксама на Кобрынскі масларобна-сыраробны завод і прадпрыемства па вырабе цацак «Палессе». Экскурсантаў правялі па цэхах, паказалі вытворчыя працэсы, кожнаму ўручылі падарункі. На камбінаце адбылася і дэгустацыя сыроў. Пасля юныя пружанцы дзяліліся ўражаннямі: «Было здорава!»

Удзел у мерапрыемствах таксама прынялі намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік і аўтар гэтага матэрыяла.
Не сумняваюся, што для ўсіх юнакоў і дзяўчат краіны 15 сакавіка 2022 года стане адным з самых запамінальных у жыцці, знакавых і лёсаўтвараючых.
Віктар Ільюшчанка, фота аўтара
