Шаноўныя святары і вернікі рымска-каталіцкай і іншых хрысціянскіх цэркваў Пружаншчыны, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова па грыгарыянскім календары!
Пружанскі раённы выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас!

Больш за два тысячагоддзі гэтае цудоўнае свята дорыць вернікам радасць і светлыя надзеі, натхняе на добрыя справы і ўчынкі, служыць крыніцай добрых пачынанняў і духоўных каштоўнасцей.
Беражлівае стаўленне да хрысціянскіх традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў. Нам усім патрэбны простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі, суседзямі.
Хай благадатнае святло Віфлеемскай зоркі сагрэе вашы сэрцы цяплом, напоўніць спакоем і ўтульнасцю. Хай дабрабыт, згода і шчасце прыйдуць у кожны дом.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця і добрага настрою!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
