Воскресенье, 12 октября 2025

Паважаныя работнікі сістэмы культуры Пружаншчыны, ветэраны галіны! Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Днём работнікаў культуры!

55

Наша сфера дзейнасці аб’ядноўвае шмат прафесій і накірункаў. Высакародную справу на культурнай ніве выконваюць клубныя ўстановы, бібліятэкі, дзіцячыя школы мастацтваў, музеі, кіно, удзельнікі творчых калектываў. Кожны з вас робіць усё магчымае, каб грамадства далучалася да сапраўднага мастацтва і высокай духоўнасці, выхоўвае патрыятычныя пачуцці і павагу да нацыянальных каштоўнасцей. Вы — энтузіясты сваёй справы, выдатныя спецыялісты, людзі з бліскучай эрудыцыяй і шырокімі поглядамі. Дзякуючы нястомнасці работнікаў сферы культуры, наша Пружаншчына мае шмат перамог і дасягненняў, повадаў для гонару.

Жадаю вам здароўя, поспехаў, шчасця ў асабістым жыцці, натхнення, невычэрпнай энергіі, прызнання гледачоў і наведвальнікаў, калег і кіраўніцтва. Няхай ваша праца годна ацэньваецца і аплачваецца.

Вялікі дзякуй за творчасць, падтрымку, шчырую адданасць прафесіі, уменне працаваць, дарыць людзям радасць і дабрыню.

Канстанцін Панімаш, начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама