Суббота, 18 апреля 2026

Лукашэнка: нават у сённяшніх няпростых умовах іспанцы і беларусы здолеюць захаваць дружалюбныя адносіны

152

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Іспаніі з нацыянальным святам – Днём іспанскай нацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Нягледзячы на розныя шляхі гістарычнага развіцця нашых краін, абодва народы аб’ядноўвае шмат рыс, у тым ліку шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцей, культ сям’і, імкненне да стваральнай працы, патрыятызм і неабыякавасць да чужой бяды», – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што нават у сённяшніх няпростых умовах іспанцы і беларусы здолеюць захаваць дружалюбныя сувязі і застацца партнёрамі, якія паважліва ставяцца адзін да аднаго і зацікаўлены ў пашырэнні канструктыўнага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва для лепшай будучыні нашчадкаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Іспаніі міру, дабрабыту і далейшага прагрэсу.

БЕЛТА