25 ліпеня ў гарадскім Палацы культуры сваё прафесійнае свята адзначылі пружанскія пажарныя.
З гэтай нагоды работнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук, пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі, начальнік райаддзела міліцыі Сяргей Паўлюковіч.
Трэба дадаць, што пружанскія выратавальнікі заслугоўваюць падзякі, цёплых слоў і шчырых пажаданняў, што прагучалі падчас урачыстасці са сцэны. І, безумоўна, узнагарод — грамат, пісем падзякі, новых званняў і нагрудных знакаў.

У дадатак, чатыры сям’і пажарных — Яўгенія Мелеша, Арцёма Калбовіча, Аляксандра Кунды і Ігара Цімашэвіча — атрымалі ключы ад арэндных кватэр у нядаўна пабудаванай шматпавярхоўцы па вул. Майскай.
Ад імя раённай улады Сяргей Гук запэўніў, што падобныя меры падтрымкі дзяржава будзе і надалей аказваць агняборцам.
Алег Сідарэнка.
Фота аўтара
Былі адзначаны
- Чарговае званне «старшы прапаршчык унутранай службы» прысвоена старшаму вадзіцелю ПАВЧ № 2 г.п. Шарашэва Дзмітрыю Канстанцінавічу Наумчыку.
- Нагрудным знакам «165 гадоў пажарнай службы» адзначаны:
— намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Аляксандравіч Казлоў,
— начальнік службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання Яўген Сяргеевіч Мелеш,
— старшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі НС і ГА Ігар Мікалаевіч Цімашэвіч,
— старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Іна Аляксандраўна Хаваўка,
— майстар-выратавальнік ПАВЧ № 1 г. Пружаны Дзмітрый Вітальевіч Ліневіч,
— старшы інструктар-выратавальнік ПАВЧ № 12 Сяргей Уладзіміравіч Лімонін,
— старшы інструктар-выратавальнік ПАВЧ № 1 Павел Сяргеевіч Букса.
- Нагрудным знакам «Выдатнік» адзначаны:
— вадзіцель ПАВЧ № 1 Віктар Віктаравіч Рэчыц;
— старшы інструктар па кіраванні пажарнай машынай — вадзіцель Вячаслаў Вячаслававіч Бірук.
Поўны спіс узнагароджаных вы зможаце знайсці ў выпуску «Раённых будняў» за 27 ліпеня.
