Суббота, 17 января 2026

Каму можна гуляць ноччу?

362

Сямнаццацігадовы сын збіраўся ісці на гарадскую ёлку, але я не дазволіла, таму што ведаю пра абмежаванне часу знаходжання падлеткаў на вуліцы. Ці ёсць яшчэ такая забарона?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар Аляксандр Пейгановіч:

— Сапраўды, забарона знаходзіцца падлеткам на вуліцы ў перыяд з 23.00 да 6.00 без суправаджэння дарослых дзейнічае і не першы год. Калі гэта патрабаванне парушаецца, то прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць з магчымым штрафам да дзвюх базавых велічынь. Якая ўскладваецца на бацькоў затрыманага або яго законных прадстаўнікоў.


Вось толькі ў дадзенай сітуацыі маці не мела рацыю, забараняючы сыну паўдзельнічаць у начных мерапрыемствах. Звязана гэта з тым, што забарона тычыцца падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў.