Быць энергетыкам — значыць быць важнай часткай свету, сваёй краіны, бо развіццё дзяржавы і развіццё энергетыкі заўсёды ідуць побач. Магутная прамысловасць, стабільная эканоміка, годны ўзровень жыцця грамадзян і высокая пазіцыя на сусветным узроўні — усё гэта адна з заслуг беларускіх энергетыкаў, якія дакладныя сваёй справе да канца. Быць часткай гэтага — пачэсна і ганарова! Менавіта так сцвярджае дырэктар філіяла «Пружанскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга» Аляксандр Усік.

— Аляксандр Аляксандравіч, пацвярджэннем гэтай высновы з’яўляецца і факт удзелу ў VII Усебеларускім народным сходзе і прадстаўнікоў Вашай прафесіі.

— Менавіта так, нават наш калега, першы намеснік дырэктара — галоўны інжынер Аляксандр Богдан удзельнічаў у гэтым маштабным і прадстаўнічым форуме, што прайшоў літаральна надоечы. І, дарэчы, у Пружанскіх электрасетках нямала годных працаўнікоў, што ствараюць вельмі моцны калектыў арганізацыі. Ці то нашы прафесіяналы, якія аддалі шмат гадоў філіялу, сярод якіх жадаю адзначыць Яўгена Мелеха, Сяргея Карпызу, Уладзіміра Гарустовіча, Аляксандра Місюлю, Канстанціна Залеўскага, Сяргея Сакуту, Вадзіма Курачынскага, Віктара Харына. Так і нашу моладзь, толькі пачынаючую свой працоўны шлях, але цалкам годна паказаўшую сябе падчас выканання прафесійных абавязкаў. За што словы падзякі заслугоўваюць Андрэй Кабрынец, Андрэй Зайко, Юрый Панасік, Аляксандр Андрашчук. І такая традыцыя была закладзена не сёння, а практычна з моманту стварэння пружанскіх электрасетак, у чым найвялікая заслуга Юрыя Кухціна, Мікалая Савянка, Юрыя Шэпеля, Пятра Кліма, Георгія Макарэвіча, Ірыны Вярчонавай, Марыі Тарасевіч і іншых.
— Вашы словы — яркі доказ таго, што без зладжанага калектыву папросту няма арганізацыі ці прадпрыемства. Аднак і ўмовы павінны быць адпаведныя, каб такая каманда ўтварылася.

— Мы імкнёмся быць разам не толькі на працы, але і ў вольны час. Наша дружная каманда добра вядома на многіх мерапрыемствах. У прыватнасці, толькі летась пружанскія энергетыкі прымалі ўдзел у галіновай спартакіядзе РУП «Брэстэнерга» на возеры Гаць, ладзілі ўласны турнір на возеры Белае. Нашы прадстаўнікі ў ліку першых на велапрабегах, у конкурсах па рыбнай лоўлі, нават на байдарках сплаўляліся. І задзейнічаюцца не толькі работнікі, але і члены іх сем’яў, для якіх ладзяцца экскурсійныя паездкі, сярод нядаўніх — у музей Вялікай Айчыннай вайны, на «Лінію Сталіна», на шклозавод «Нёман». А яшчэ сустракаемся з падрастаючым пакаленнем, разам праводзячы інтэлектуальныя і забаўляльныя турніры.
— Наколькі дапамагае згуртаванасць калектыву ў самой працы, асабліва з улікам тых маштабных задач, што ставяцца перад філіялам штогод?

— Сёлета філіялам на тэрыторыі раёна выкананы капітальныя рамонты электрычных сетак агульнай працягласцю 197 км. Таксама рэканструяваны сеткі для забеспячэння людзей магчымасцю выкарыстання электрычнай энергіі для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы ў аб’ёме 16 км. У выніку да магчымасці выкарыстоўваць электраэнергію для пазначаных вышэй мэт далучыліся жыхары вёсак Перадзельск, Асятніца, Варотнае, Поланск, Гарадняны, аграгарадкоў Сухопаль і Лінова.
Пачаліся работы па аб’екце «Рэканструкцыя ВЛ-0,4 кВ ад КТП-117 Ласасін Пружанскага раёна» працягласцю 4,3 км і коштам 468 тысяч рублёў. Усяго ж сёлета на правядзенне рэканструкцый электрычных сетак укладзена парадку 3,9 млн рублёў. Завяршаецца 3 чарга будаўніцтва аб’екта «Квартал індывідуальнай жылой забудовы «Паўночна-заходні» ў г. Пружаны» працягласцю 11 км і коштам 2,5 млн руб.

Варта дадаць, што ў Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца Праграма стварэння ў жыллёвым фондзе аўтаматызацыі АСКУЭ-быт на 2021-2025, дзякуючы якой да канца 2026 года плануецца ўключэнне ў сістэму ўсіх абанентаў. Гэта для дыстанцыйнага абслугоўвання, без удзелу грамадзян.
Яшчэ на будучае будзе працягнута работа па рэканструкцыі размеркавальных электрычных сетак у рамках выканання Перспектыўнага плану будаўніцтва (рэканструкцыі) электракамунікацый жыллёвага фонду на 2026-2030 гады, якім у тым ліку прадугледжваецца выкарыстанне электраэнергіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання. З улікам чаго рэканструкцыя плануецца ў аграгарадках Белавусаўшчына, Лыскава, вёсках Бакуны, Радзецк, Гарадзечна, Загалічы, Альшаны, Паўлава. Ёсць планы па ўводу двух падстанцый 10-0,4 кВ у г. Пружаны і цалкам пракласці размеркавальныя сеткі.
— Аб’ёмы выкананага і планаў заслугоўваюць шчырых слоў падзякі ад усіх жыхароў Пружаншчыны, да якіх далучаюцца і «Раённыя будні».
— Дзякуй за добрае стаўленне, а са свайго боку жадаю сваім калегам, якія будуць адпачываць ці працаваць у наша прафесійнае свята, каб надыходзячы 2026 год стаў перыядам добрых спраў і яркіх падзей, часам стабільнасці, дабрабыту, далейшага развіцця і росквіту, а таксама прынёс станоўчы настрой і ўпэўненасць у заўтрашнім дне.
Няхай пастаўленыя мэты будуць паспяхова дасягнуты, а ўсе мары спраўдзяцца. Зычу дужага здароўя, шчасця і святочнага настрою!
Гутарыў Алег СІДАРЭНКА. Фота Кацярыны МАСІК
