
З рэцэптамі ад урачоў у аптэку мы ідзём менавіта па здароўе. Фармацэўты, правізары сталі сапраўднымі правадырамі ў вялікім асартыменце лекаў, якія прапануюцца зараз. Гэтак можна назваць і Веру Яроміч (на здымку), якая працуе ў аптэцы № 179 па вул. Касцякова ў г. Пружаны. Штодня, па словах Веры Сяргееўны, установу наведвае ў сярэднім да 100 чалавек, якім зарыентавацца ў выбары амаль з 2 тысяч прэпаратаў і дапамагае спецыяліст. А чаго не хапае, то можна і заказаць. Галоўнае, каб лекавая пакупка прыйшлася «На здароўе!».
Алег Сідарэнка (тэкст і фота)
