
Адказвае старшы
ўчастковы інспектар
Сяргей Уродніч:
— У асноўным барацьба з самагонаварэннем вядзецца з-за небяспекі сурагатнага спіртнога. Згодна са статыстыкай, летась тэрміновая рэанімацыйная дапамога аказвалася тым, хто атруціўся падпольным алкаголем, у 15 выпадках умяшанне медыкаў не спатрэбілася… Больш таго, адзначаецца рост колькасці такіх выпадкаў, у параўнанні з 2023 — амаль утрая.
Безумоўна, сярод прычын атручвання не толькі самагон, а яшчэ адэкалоны, ласьёны, лекі (настойкі глогу), тэхнічныя вадкасці. І, прызнацца, пацярпелыя гінуць жудаснай смерцю, калі злоўжыванне самагону, які ўтрымлівае ацэтальдэгід, фурфурол, суправаджаецца неверагоднымі пакутамі.
Каб не стаць ахвярай сурагатнага алкаголю, неабходна выконваць шэраг правілаў:
— не піце спіртную прадукцыю, набытую па-за ўсталяванымі месцамі продажу, з рук, без акцызных марак;
— адмаўляйцеся ад сумніўнай вадкасці, якая мае падазроны выгляд або пах;
— не ўжывайце разведзены тэхнічны спірт і іншыя вадкасці, прызначаныя не для піцця.
Аддзел унутраных спраў Пружанскага райвыканкама просіць жыхароў раёна, калі вам стала вядома пра супрацьпраўныя факты вырабу, продажу, захоўвання самагону ці іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, то можаце паведаміць пра гэта па тэлефонах «гарачай лініі»: 4-13-25, 4-15-27 або 102. Ананімнасць гарантуецца.
