Суббота, 18 апреля 2026

Адказвае старшы інспектар міліцыі

1 734

Сем’і бываюць розныя. На жаль, здараецца, што муж пачынае часта распускаць рукі, такім чынам даказваючы сваю слушнасць. Што рабіць у такім выпадку жонцы?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Сарока:


— Прафілактыка асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін — на сённяшні дзень адзін з асноўных накірункаў дзейнасці органаў унутраных спраў. Па статыстыцы ў стане алкагольнага ап’янення здзяйсняюцца кожнае другое злачынства, кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае цяжкае цялеснае пашкоджанне.


Многія ахвяры сямейных дэбашыраў адчуваюць сябе залежнымі ад іх. З-за пастаянных пабояў і прыніжэнняў яны зломлены, таму часта зміраюцца і церпяць мучэнні ўсё жыццё.


Калі пасля першага разу ахвяра дамашняга насілля сумняваецца ў патрэбнасці звароту ў органы ўнутраных спраў, то неабходна хаця б звярнуцца ў медыцынскую ўстанову для фіксацыі слядоў пабояў. Менавіта гэты крок зможа паслужыць стрымліваючым фактарам для дэбашыра, паколькі паўторнае прычыненне цялесных пашкоджанняў на працягу года можа кваліфікавацца як крымінальнае злачынства, прадугледжанае арт. 154 «Мучэнне» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.