Суббота, 18 апреля 2026

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

457

Ці можна справіць свята «з аганьком»?

Пасля курантаў вельмі хочацца запусціць феерверк у неба. Ці не з’яўляецца гэта парушэннем правапарадку?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар Аляксандр Пейгановіч:
— У Беларусі другі год запар абсалютна забаронены продаж піратэхнікі II, III, IV і V класаў небяспекі. Гэта азначае, што ніякіх ракет, салютаў, феерверкаў ніхто не прадае на тэрыторыі нашай краіны, нават міжнародныя маркетплэйсы. Набываць могуць толькі юрыдычныя асобы пры наяўнасці адпаведнага дазволу.

Таму навагоднія святы можна сустракаць з бенгальскімі агеньчыкамі, тортавымі свечкамі (халодны агонь) або хлапушкамі. У іншых выпадках выкарыстанне петард, феерверкаў, ракет падпадае пад арт. 19.1 КоАП (дробнае хуліганства). А пры шкодзе маёмасці або здароўю людзей можа быць узбуджана крымінальная справа па арт. 339.