13.7.44.

З 1.00 да 3.00 полк сіламі 6 стралковай роты, 2 стралковага батальёна, пераадольваючы агнявое супраціўленне праціўніка, фарсіраваў раку Ружанка, выбіў праціўніка з яе заходняга берага, заваяваў плацдарм. З 3.00 да 5.00 праз раку Ружанка пераправіліся астатнія падраздзяленні, батальённая і палкавая артылерыя і з 5.00 полк пачаў праследаванне праціўніка па маршруце: Баяры, Магілёўцы. Заходней адзнакі 185.8 калона была абстраляна з мінамётаў з лесу, што ў 1,5 км паўночней. Полк кідком выйшаў з паласы абстрэлу і працягваў збліжэнне з праціўнікам, які засеў у раёне Магілёўцаў. На падыходзе да Магілёўцаў полк паўторна быў абстраляны мінамётным агнём з напрамку Лыскава.
У 11.30 полк уступіў у бой з ар‘ергардам праціўніка. У 12.30 праціўнік выбіты з Магілёўцаў. Праследуючы праціўніка, полк выйшаў да стыку дарог у 1 км паўночней Алесіна і завязаў за яго бой. У 14.00 авалодаў скрыжаваннем дарог і выйшаў да Верашчакаў, за якія вёў бой з 15.00 да 17.00. Заняўшы Верашчакі, полк выйшаў у раён развілкі дарог у 1 км заходней Верашчакаў. У 17.30 праціўнік сіламі да 50 чалавек пра падтрымцы двух «фердынандаў» контратакаваў полк. Контратака праціўніка адбіта з вялікімі для яго стратамі.
Па загадзе штаба дывізіі ў 20.00 полк на дасягнутым рубяжы заняў абарону, абараняючы левы фланг дывізіі.
З «Журнала баявых дзеянняў» 120 стралковага палка 69 стралковай Сеўскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі
