
Яна адкрыта для ўсіх і аб’ядноўвае людзей розных прафесій і ўзростаў, умацоўваючы грамадскія сувязі і фарміруючы экалагічную культуру нацыі.
Штогод у рамках дадзенага мерапрыемства высаджваюцца мільёны саджанцаў на плошчы ў тысячы гектараў.
У Брэсцкай вобласці падчас абазначанай акцыі будзе асвоена амаль 200 участкаў лесу. Чакаецца, што да яе далучыцца каля 5 тыс. жыхароў.
Наш раён адразу прыняў удзел у мерапрыемстве. Як паведаміў галоўны ляснічы Пружанскага лясгаса Дзмітрый Козел, пераважна будуць высаджаны сасна і бяроза ў прапорцыі 70% і 30%. Пасадка прадугледжана прыкладна на 20 участках, а найбольш ахопленымі будуць Ліноўскае і Міхалінскае лясніцтвы. У акцыі на пятніцу бягучага тыдня ўжо прынялі ўдзел больш за 10 працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцаў устаноў адукацыі. Высаджана больш за 10 тыс. дрэўцаў.
Лік жадаючых пасадзіць сваё дрэва і ўнесці пасільны ўклад у аднаўленне лесу расце.
На гэтым тыдні далучыліся да акцыі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса і РАНС, актывісты БРСМ і маладзёжны парламент. У такім складзе яны дружна працавалі ў Мокраўскім лясніцтве разам з яго работнікамі, за вёскай Залессе.
У бягучую пятніцу высаджвала дрэўцы і кіраўніцтва райвыканкама.
Пасадка лесу — гэта не толькі экалагічная акцыя, але і сацыяльная. Гэта магчымасць перадаць маладому пакаленню важныя каштоўнасці: клопат аб навакольным асяроддзі, дабрабыце нацыі, грамадзянскай адказнасці.
І маладыя з неабыякавасцю далучаюцца да гэтай справы і падтрымліваюць яе.
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» працягнецца па 31 кастрычніка. Далучыцца да яе ёсць магчымасць ва ўсіх нераўнадушных грамадзян, якім зусім не абыякава, ці будзе захавана і прымножана адно з асноўных багаццяў нашай дзяржавы — яе лясы.
Быць стваральнікам, а не сузіральнікам — вялікая справа!
Вадзім Раўнейка
На здымку: удзельнікі акцыі «Дай лесу новае жыццё!».
Фота Кацярыны Масік
