Четверг, 23 октября 2025

Схема падвозу пітной вады ў Пружанах на 17 студзеня

599

Як праінфармавалі ў камунальным унітарным вытворчым прадпрыемстве, у сувязі з правядзеннем аварыйна-аднаўленчых работ на сетках водазабеспячэння і каналізацыі Пружан, «Камунальнік» быў вымушаны часова спыніць падачу вады спажыўцам.

СХЕМА ПАДВОЗУ ПІТНОЙ ВАДЫ Ў ПРУЖАНАХ НА 17 СТУДЗЕНЯ

З 09.00 у 11 месцах на тэрыторыі горада будзе арганізаваны падвоз пітной вады для насельніцтва.

Адрасы размяшчэння гэтых пунктаў застаюцца ранейшымі:

  1. па вул. Інтэрнацыянальнай – стаянка магазіна «БЕЛМАРКЕТ»,
  2. па вул. Інтэрнацыянальнай – стаянка каля аптэкі «БАЛЬЗАМ»,
  3. па вул. Кастрычніцкай – стаянка каля магазіна №7,
  4. па вул. Юбілейнай – разваротная пляцоўка каля СШ №3 г. Пружаны,
  5. па вул. Шырмы – стаянка каля кафэ «Фараон»,
  6. па вул. Савецкай – стаянка за гарадскім Палацам культуры,
  7. па вул. Касцякова – каля адміністрацыйнага будынка ПМС,
  8. па вул. Е. Полацкай (скрыжаванне з вул. Сонечнай) – стаянка каля магазіна,
  9. па вул. Горына-Каляды – каля гарадскога рынку,
  10. па вул. Кобрынскай – стаянка ля будынка КСМ,
  11. пасёлак Сонечны – каля адміністрацыйнага будынка ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс».