Воскресенье, 5 октября 2025

Конкурс «Права на дзяцінства» ад Міністэрства юстыцыі

280

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь абвяшчае рэспубліканскі конкурс творчых работ «Права на дзяцінства».


Прымаюцца творы да 15 верасня 2025 года ў намінацыях «Малюнак» і «Анімацыя». Да ўдзелу запрашаюцца дзеці да 18 гадоў. Ацэнка будзе весціся па тэмах пра права дзіцяці, абарону сям’і, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і абавязкі дзіцяці.


У намінацыі «Малюнак» ёсць тры ўзроставыя катэгорыі: ад 3 да 6 гадоў, ад 6 да 12 гадоў і старэйшыя. У намінацыі «Анімацыя» ролік да 2 хвілін, дзве ўзроставыя катэгорыі: да 12 гадоў і старэйшыя.
Малюнкі дасылайце па пошце ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама (224030, г. Брэст, праспект Машэрава, 6), а анімацыю — на электронную пошту: n110@minjust.by і размясціце ў «воблаку».


Падрабязнасці на сайце Міністэрства юстыцыі. Па пытаннях звяртайцеся па тэлефонах: (8-0162) 30-16-21, 30-16-11.