Воскресенье, 26 октября 2025

Глабальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця

424

Напрыканцы тыдня дэпутацкі корпус раёна работаў разам з выканаўчай уладай. Прайшло пасяджэнне райвыканкама з правядзеннем 7 сесіі раённага Савета дэпутатаў 29 склікання.

Старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец агучыў павестку дня сесіі, удзел у якой прынялі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч.


Са справаздачай райвыканкама аб выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2024 год выступіла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Ханавец.


З дакладамі аб выкананні паказчыкаў у падначаленых структурных падраз-дзяленнях, арганізацыях выступілі намеснікі старшыні райвыканкама: Сяргей Глушко — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, а таксама Сяргей Гук і Руслан Супрыновіч.


На пасяджэнні райвыканкама заслухалі справаздачу начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Наталлі Красоўскай аб выніках выканання бюджэту Пружанскага раёна на 2024 год і задачах па забеспячэнню выканання бюджэту на 2025 год.


На сесіі таксама былі разгледжаны пытанні: «Аб змяненні ўмоў продажу дзяржаўнай маёмасці», «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкарыстанні бюджэту за 2024 год» і іншыя. Была зацверджана Інвестыцыйная праграма Пружанскага раёна на 2025 год.
У бліжэйшым нумары газеты мы падрабязней раскажам, як у мінулым годзе выконваўся прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Віктар Ільюшчанка