Воскресенье, 26 октября 2025

Ружанские мотивы

У Ружанскай сярэдняй школе павіншавалі з 70-годдзем былога трэнера Анатолія Грынюка і далі пачатак новай спартыўнай традыцыі

У Ружанскай сярэдняй школе павіншавалі з 70-годдзем былога трэнера Анатолія Грынюка і далі пачатак новай спартыўнай традыцыі

4 лістапада ў Ружанскай сярэдняй школе імя Казіміра Марача было людна з самай раніцы. Ажыўленне панавала і ў спартыўнай зале. Спачатку прайшоў школьны турнір па валейболе сярод вучняў 7-10 класаў. А асноўныя спартыўныя баталіі разгарнуліся пасля 14 гадзін. Усе спартыўныя спаборніцтвы па валейболе былі прымеркаваны да 70-годдзя Анатолія Грынюка, якое адзначалася 31 кастрычніка. І гэта невыпадкова. Анатолій Леанідавіч аддаў трэнерскай рабоце больш за трыццаць гадоў. Пасля заканчэння спартыўнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1990 годзе ён пачаў спартыўную кар’еру трэнера. І толькі ў жніўні сёлетняга года пакінуў гэтую пасаду. «Са спортам па жыцці», — так можна сказаць пра гэтага чалавека. Не адно пакаленне юных спартсменаў падрыхтаваў трэнер. Яго выхаванцы пак
Рэпартаж з ААТ «Ружаны-Агра»: як ідуць справы з вывазам арганікі і зяблевай апрацоўкай глебы

Рэпартаж з ААТ «Ружаны-Агра»: як ідуць справы з вывазам арганікі і зяблевай апрацоўкай глебы

Нягледзячы ні на поры года, ні на надвор’е, ні на выхадныя, працы ў сельгаставарыствах не спыняюцца ні на мінуту. Цяпер вось вывозіцца на палеткі і ўносіцца арганіка пад яравую сяўбу, праводзіцца зяблевая апрацоўка глебы. Механізатары Анатоль Круглей, Сяргей Бацяк і Аляксандр Плашэй падчас вывазу арганічных угнаенняў з МТК «Варанілавічы». Унясенне мінеральных угнаенняў несумненна ўплывае на ўраджай. Даказана навукоўцамі. Але не трэба забываць і пра арганіку, якую выкарыстоўвалі яшчэ нашы прадзеды. Яе кожны дзень з фермаў і комплексаў транспартуюць на палеткі: і гігіену захоўваем для пагалоўя, і карысць для зямлі. Апошняе нам пацвердзілі і ў ААТ «Ружаны-Агра»: арганічныя ўгнаенні станоўча ўплываюць на састаў глебы, паляпшаюць яе паветра- і водапрапушчальнасць. Раскладаючыся ў
Масажыст санаторыя «Ружанскі» Юрый Слінка пабываў на шоу Андрэя Малахава «Песні ад усёй душы» і падзяліўся ўражаннямі

Масажыст санаторыя «Ружанскі» Юрый Слінка пабываў на шоу Андрэя Малахава «Песні ад усёй душы» і падзяліўся ўражаннямі

Юрыю Слінка — 29 гадоў. Нарадзіўся ён у Івацэвіцкім раёне, але цяпер жыве ў Ружанах. Не толькі ў гарадскім пасёлку, санаторыі «Ружанскі», дзе працуе, але і ва ўсім раёне Юрыя ведаюць як таленавітага самадзейнага спевака. З дзяцінства Юрый меў праблемы са зрокам. Таму вучыўся ў Жабінкаўскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем зроку. — Пра школу ў мяне самыя цёплыя ўспаміны. Я скончыў 11 класаў, хоць спачатку меркаваў пайсці пасля дзявятага, — узгадвае Юрый. — Жыццё ўдалечыні ад дому не было сумным: я рана захапіўся музыкай і часта ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах і конкурсах, дзе займаў першыя месцы. Мы ездзілі па розных гарадах, у тым ліку і за мяжу. Адначасова скончыў музычную школу па класе баяна. Але калі ў старэйшых класах паўстала пытанне аб паступленні, мы з бацькамі пр
Знаёмім з пераможцамі раённага конкурсу на лепшы падворак маладых сем’яў і паказваем фота іх сядзіб

Знаёмім з пераможцамі раённага конкурсу на лепшы падворак маладых сем’яў і паказваем фота іх сядзіб

Падчас «Пружанскай восені» былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшы падворак маладых сем’яў. Конкурс праводзіцца ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка". Арганізатарам конкурсу і фінансістам прыза за першае месца выступіў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі, суфінансістамі -- Беларускі прафсаюз работнікаў АПК і грамадская арганізацыя «БРСМ». Уручаў прызы падчас "Пружанскай восені" старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, які назваў такое мерапрыемства добрай кірмашовай традыцыяй, таму што ўшаноўваць вяскоўцаў можна не толькі за добры ўраджай, але і за дагледжанасць нашых вёсак. І вельмі добра, што колькасць удзельнікаў конкурсу штогод павялічваецца. А сёлета падарунак за трэцяе месца Мікалай Пятровіч уручыў
Прыехала ў Ружанскую СШ на адпрацоўку і… засталася! Настаўніца пачатковых класаў Маргарыта Захарка любіць работу і не жадае здраджваць вучням

Прыехала ў Ружанскую СШ на адпрацоўку і… засталася! Настаўніца пачатковых класаў Маргарыта Захарка любіць работу і не жадае здраджваць вучням

Пасля заканчэння Ваўкавыскага педагагічнага каледжа ў 2021 годзе Маргарыта Захарка атрымала размеркаванне на працу настаўніцай пачатковых класаў Ружанскай сярэдняй школы. Сама яна родам з Зэльвенскага раёна, і суседняя Ружаншчына ёй добра была знаёма. Таму і падумала, што пашанцавала атрымаць накіраванне зусім блізка ад дому. І вось мінулі два гады абавязковай адпрацоўкі. — Сярод маіх аднагрупнікаў многія меркавалі пасля адпрацоўкі звальняцца і вяртацца на сваю радзіму або ўвогуле мяняць від дзейнасці, — прызнаецца дзяўчына. — Магчыма, і мой лёс склаўся б такім чынам, каб мне не пашанцавала ў чарговы раз. Дзякуючы атмасферы аднадумства і душэўнасці, што пануе ў Ружанскай школе, пастаяннай падтрымцы калег і вельмі спрыяльным умовам для прафесійнага росту настаўніца вырашыла за
Пенсіянеры, якія дадуць фору і маладым! У Пружанах прайшла спартакіяда для людзей «залатога ўзросту» (+фота)

Пенсіянеры, якія дадуць фору і маладым! У Пружанах прайшла спартакіяда для людзей «залатога ўзросту» (+фота)

Неадменны атрыбут штогадовай адкрытай раённай спартакіяды сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту з удзелам аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва — усмешкі ўдзельнікаў. Іх не палохае старасць, а адчуваць сябе ў 70 на 50 дапамагае актыўны лад жыцця. Спаборніцтвы, якія можна назваць сустрэчай добрых сяброў, былі прысвечаны Дню пажылых людзей. Сабрацца разам, каб цікава і з карысцю правесці час, удзельнікам спартакіяды прапанавалі РФСК «Мухавец», ДТСААФ, раённая арганізацыя ветэранаў фізкультуры і спорту, аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і СДЮШАР. Кожны ўдзельнік мог выбраць адзін або некалькі відаў спорту, у якіх хацеў бы пазмагацца. Свае сілы можна было праверыць у дартс
Фотафакт. Паказ фільму «На другім беразе» арганізавалі ў Ружанах

Фотафакт. Паказ фільму «На другім беразе» арганізавалі ў Ружанах

Паглядзець айчынную кінастужку пра падзеі, калі Беларусь была падзелена несправядлівай Рыжскай мірнай дамовай, змаглі работнікі ААТ "Ружаны-Агра" і жыхары гарадскога пасёлка. Кінапаказ арганізавалі ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу. Фільм крануў многіх гледачоў да глыбіні душы.
Фотафакт. Завершана рэстаўрацыя капліцы Святога Казіміра ў Ружанах

Фотафакт. Завершана рэстаўрацыя капліцы Святога Казіміра ў Ружанах

Святы Казімір у Ружанах — гэта не толькі выява на гербе, памятны знак заступніку гарадскога пасёлка ў скверы на цэнтральнай плошчы. У гонар яго быў асвечаны касцёл на пасялковых могілках. Нагадаем, што касцёл (або капліца) Святога Казіміра быў узведзены напрыканцы XVIIІ стагоддзя, калі Ружаны належалі Аляксандру Сапеге, архітэктарам Янам Самуэлем Бекерам. Шмат дзесяцігоддзяў ён прастаяў у непрывабным стане, разбураўся. https://www.youtube.com/watch?v=v9oerdoQlAY Было нямала спрэчак наконт яго лёсу. У выніку вырашылі: неабходна рамантаваць, нягледзячы на многія складанасці. І вось нядаўна завяршыліся аднаўленчыя работы. Асвячэнне і афіцыйнае адкрыццё адбудуцца крыху пазней, калі культавую ўстанову напоўняць патрэбным начыннем. Але будаўнічыя рыштаванні зняты — і прыг
Суд в Пружанах огласил приговор животноводу по уголовному делу о пожаре с погибшими телятами

Суд в Пружанах огласил приговор животноводу по уголовному делу о пожаре с погибшими телятами

Суд Пружанского района огласил приговор по уголовному делу о нарушении требований пожарной безопасности, из-за чего сельскохозяйственному предприятию причинен ущерб в крупном размере. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой на пресс-службу Брестского областного суда. Фигурант - животновод предприятия, самовольно развел костер на территории молочно-товарного комплекса, чтобы сжечь мусор. Пламя перебросилось на солому в здании для коров и телят. Огонь уничтожил 71 бокс для содержания телят, погибло пять голов молодняка. Общий ущерб превысил Br17,4 тыс. Мужчина свою вину признал полностью, частично возместил причиненный хозяйству ущерб. Смягчающими обстоятельствами суд посчитал чистосердечное раскаяние в совершенном преступлении и частичное возмещение ущерба. Животновода признали вино
Проста і смачна гатуюць повары ААТ «Ружаны-Агра» і заваёўваюць узнагароды!

Проста і смачна гатуюць повары ААТ «Ружаны-Агра» і заваёўваюць узнагароды!

Многія пружанцы пагодзяцца са мной, што вельмі чакалі адкрыцця фірменнага магазіна «Ружанскі пачастунак» ад ААТ «Ружаны-Агра». Якасць, смак, а галоўнае, прывабную цану мясных прадуктаў, зробленых гаспадаркай, ацанілі жыхары не толькі нашага раёна. На самым высокім узроўні і стравы, якія гатуюцца з душой у сталовай сельгаспрадпрыемства. А ружанскія повары яшчэ і пацвярджаюць клас, заваёўваючы ўзнагароды самых розных конкурсаў. Людміла Давідзенка і Вольга Забайловіч, якія працуюць у ружанскай сталовай, дакладна ведаюць не толькі пра тое, якія стравы найбольш падабаюцца мясцовым аграрыям. За гады работы ў гаспадарцы жанчыны вывучылі і смакавыя перавагі многіх іншых жыхароў Ружаншчыны, якія заязджаюць у сталоўку, каб паабедаць. Вольга Міхайлаўна працуе поварам у ААТ «Ружаны-Агра» во
А вы ўжо ацанілі «Ружанскі пачастунак»? Такі чаканы гараджанамі магазін адкрыўся ў Пружанах! (+многа фота)

А вы ўжо ацанілі «Ружанскі пачастунак»? Такі чаканы гараджанамі магазін адкрыўся ў Пружанах! (+многа фота)

У апошні час нашаму раённаму цэнтру вельмі ж ужо шанцуе ў плане адкрыцця новых мясных магазінаў. Не паспеў расчыніць дзверы «Новы мясны» ад ААТ «Жураўлінае», як ужо ў мінулы аўторак у горадзе па вуліцы Тармасава, 2 адкрылася гандлёвая кропка «Ружанскі пачастунак» ад ААТ «Ружаны-Агра». Нехта можа сказаць: і таго, што было, хапіла б. Ды не! Кожная крама мае свой адметны асартымент. Падчас святочнага мерапрыемства намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Святлана Ханавец падзякавала кіраўніцтву ААТ «Ружаны-Агра» за тое, што пайшло насустрач у павышэнні ахопу гандлем сваёй прадукцыяй жыхароў раёна. Гэта ў грашовым плане выгадна і гаспадарцы. І вельмі хацелася б, каб гэтая гандлёвая кропка заўсёды была запатрабаваная, мела сваіх адданых пакупнікоў, а можа, стала і візітнай карт
На адкрыццё фірменнага магазіна ў Пружанах запрашае 29 жніўня ААТ «Ружаны-Агра»!

На адкрыццё фірменнага магазіна ў Пружанах запрашае 29 жніўня ААТ «Ружаны-Агра»!

29 жніўня (аўторак) у 12.00 гадзін адбудзецца ўрачыстае адкрыццё яшчэ аднаго мяснога магазіна ў Пружанах! На гэты раз — ад ААТ «Ружаны-Агра». Гандлёвая кропка пад назвай «Ружанскі пачастунак» будзе чакаць сваіх першых пакупнікоў па адрасе: г. Пружаны, вул. Тармасава, 12. Запрашаем на адкрыццё!
ААТ «Ружаны-Агра». Уборка збожжавых скончана, але да адпачынку яшчэ далёка…

ААТ «Ружаны-Агра». Уборка збожжавых скончана, але да адпачынку яшчэ далёка…

Здаецца, толькі вось-вось скончылі ўборку збожжавых, дарэчы, наш раён намалаціў 137026 тон зерня. Падзякавалі непасрэдным удзельнікам жніва за іх цяжкую, але такую важную для ўсіх беларусаў працу. Можна было б даць ім адпачынак, каб хлебаробы аднавілі сілы, якіх было патрачана падчас уборкі ой як многа. Але спакой нам толькі сніўся — прыкладна так могуць на гэта адказаць сельскія працаўнікі. А хто ж тады будзе займацца ўзворваннем, падрыхтоўкай глебы, непасрэдна азімай сяўбой, так сказаць, закладваць будучы ўраджай? Вось і атрымліваецца: не паспеў змыць пот ад сёлетняга жніва, як пачынаецца падрыхтоўка да будучага. Кругазварот, якога хлебаробам не пазбавіцца ніколі, іншага выйсця ў іх няма, таго патрабуе родная зямелька. Заўзята ўзяліся за азімую сяўбу і ў ААТ «Ружаны-Агра». Па раёне п
Гандаль у Ружанах: планка ўзнята высока. Расказваем пра выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў

Гандаль у Ружанах: планка ўзнята высока. Расказваем пра выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў

На разгляд выязнога пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое адбылося 17 жніўня, было вынесена адно пытанне — стан гандлёвага і бытавога абслугоўвання жыхароў Ружанскага сельсавета. Члены прэзідыума разам з кіраўнікамі арганізацый раёна, адказных за абслугоўванне грамадзян, наведалі шэраг магазінаў і комплексны прыёмны пункт у г.п. Ружаны, а вынікі ўбачанага і пачутага падвялі на пленарным пасяджэнні. Перад пачаткам пасяджэння здзейснілі экскурсію ў Палацавы комплекс роду Сапегаў. І не выпадкова. Як адзначыў старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, Ружаншчына — рэгіён асаблівы, сюды з задавальненнем едуць шматлікія турысты. За мінулы год, напрыклад, музейны комплекс у Ружанах наведала без малога 30 тысяч чалавек. А гэта ж адначасова — і патэнцыя
Карэспандэнты паглядзелі, як ідзе прасаванне саломы ў ААТ «Ружаны-Агра»

Карэспандэнты паглядзелі, як ідзе прасаванне саломы ў ААТ «Ружаны-Агра»

Амаль адразу пасля камбайнаў падчас жніва на палетках можна было бачыць трактары з прэс-падборшчыкамі, якія лоўка прасавалі салому ў цюкі і рулоны. Пасля яна аператыўна звозіцца ў адно месца і складваецца ў сцірты. Дадзенай рабоце спрыяе сонечнае надвор’е: усё сухое лепш захоўваецца. Па факце на 21.08.2023 года ў Пружанскім раёне спрасавана саломы збожжавых на 22453 га, а звезена з 17343 га. А так як другаснай работы ў любым сельгаставарыстве быць не можа, то і гэтую робяць якасна, з веданнем справы. Трактарыст-машыніст Анатоль Круглей чакае наступнай партыі цюкоў. У ААТ «Ружаны-Агра» ўся салома ідзе на патрэбы гаспадаркі, а іменна на падсцёл буйной рагатай жывёлы і свіней. Запасу яе хапае да чарговага жніва. Кожны малочнатаварны комплекс забяспечаны сваёй сціртай для зручнасці в