Четверг, 23 октября 2025

Здоровье

Пружанские школьники вернулись с наградами с международной выставки-ярмарки «Мой выбор»

Пружанские школьники вернулись с наградами с международной выставки-ярмарки «Мой выбор»

Не адну ўзнагароду за прапаганду здаровага ладу жыцця прывезлі з  міжнароднай выставы-кірмашу “Мой выбар”, якая прайшла ў Брэсце, пружанскія педагогі і школьнікі. Пераможцамі ў абласным аглядзе-конкурсе творчых работ сталі СШ №1 і СШ №3, гімназія. Так, СШ №1 заваявала 1 месца ў намінацыі на лепшы відэаролік (аўтар ідэі педагог-арганізатар І.А.Цемнасагатая) і 3 месца за вонкавую рэкламу, у стварэнні якой удзельнічалі дзевяцікласнікі, сацыяльны педагог М.А.Жалязка і намеснік дырэктара А.А.Малышчык. Відэаролік гімназіі (аўтары – вучаніца 11 класа Дар’я Луцкевіч і сацыяльны педагог Т.С.Матвіенка) заняў другое месца. А плакат СШ №3, над якім працавала выпускніца школы Аліна Маслюкова, — першае. Галіна Каляда.

22 сентября — День без автомобиля: в Пружанском районе зарегистрировано 25 тысяч транспортных единиц

Дзень без аўтамабіля пройдзе ў свеце 22 верасня. Галоўным арганізатарам яе выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэспублікі. Мэта акцыі: садзейнічанне зніжэнню ўзроўню шкоднага ўздзеяння транспарта на навакольнае асяроддзе. Аб тым, якую шкоду наносяць прыродзе аўтамабілі і якім чынам здольна вырашыць праблему правядзенне аднадзённай акцыі, карэспандэнт рэдакцыі высвятліла напярэдадні ў начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Б.С.Андрушкі. — Баляслаў Станіслававіч, статыстыка сведчыць, што... — Штогод у свеце з’яўляецца каля 100 мільёнаў новых аўтамабіляў. На ўсіх этапах свайго існавання (вытворчасць, эксплуатацыя і ўтылізацыя) кожны з іх крайне негатыўна ўплывае на здароўе планеты. Памяркуйце самі: аўтамабіль пакідае

Водный дворец примет посетителей уже в сентябре

Ужо ў верасні Водны палац прыме першых наведвальнікаў, паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама Сяргей Шчыпанаў. Водны палац уключае 25-мятровы басейн з шасцю дарожкамі, аквапарк з воднымі атракцыёнамі, лазню, саўну, залы для заняткаў цяжкай атлетыкай і фітнесам. Тут жа будуць размешчаны зала для гульні ў більярд, кафэ. Пружаны стануць другім у Брэсцкай вобласці райцэнтрам, дзе з’явіцца аквапарк. У мінулым годзе падобны аб’ект адкрыўся ў Кобрыне.

Во время операции, на которую собирали всем районом, Арина выросла на 8 сантиметров

Напрыканцы мінулага года раённым аддзяленнем Фонду міру была абвешчана дабрачынная акцыя па збору сродкаў для 12-гадовай Арыны Семянчук, якой патрабавалася тэрміновая аперацыя на пазваночніку. Як расказвае сакратар  аддзялення В.І.Матвіенка, жыхары раёна прынялі ў гэтай акцыі актыўны ўдзел. -ДУМАЛАСЯ, што напярэдадні навагодняй мітусні, негатыўнага ўздзеяння эканамічнага крызісу мала хто пажадае ўдзельнічаць у акцыі,— расказвае Віталь Іванавіч.— А тут за няпоўны месяц — 25 мільёнаў рублёў! Адгукнуліся не дзясяткі — сотні людзей, пераводы сталі паступаць з усіх арганізацый Пружаншчыны. Ды што там раён, рэспубліка адрэагавала на бяду дзяўчынкі. Напрыклад, у сталіцы ў офіс Фонду прыйшоў малады чалавек, які прынёс вялікую суму ў валюце! Сапраўды, праблема Арыны проста аб’яднала нас усіх.

Кардиолог Валентина Гришкевич: «Ведите здоровый образ жизни!»

Падчас адзінага Дня прафілактыкі хвароб сэрца ў Пружанах прайшла акцыя «Змерай свой ціск, скажы інфаркту і інсульту «Не!». Змераць свой артэрыяльны ціск і атрымаць кансультацыю медыкаў можна было ва ўнівермагу, цэнтральнай аптэцы і філіяле №122 ААБ «Беларусбанк». Разам са спецыялістамі цэнтральнай раённай бальніцы своеасаблівы выязны прыём тут вялі работнікі аптэкі і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Паралельна яны давалі інфармацыю наконт рэгулюемых фактараў рызыкі. Тым, у каго быў выяўлены павышаны ціск, раздавалі спецыяльныя буклеты па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Мэта акцыі: інфармаваць людзей аб небяспецы, якую ўтойваюць хваробы сэрца і сасудаў, прымусіць звярнуць увагу на сваё здароўе і свой лад жыцця. Аб гэтым карэспандэнт гутарыць з загадчыцай раённай паліклінікі

Прививки: не бояться, а делать

Нашы дзеці і дарослыя ўжо даўно не пакутуюць ад такіх інфекцыйных захворванняў, як натуральная воспа, поліяміэліт, слупняк, адзёр. Да адзінкавых выпадкаў знізіліся захворванні эпідэ-мічным паратытам, краснухай, коклюшам, вірусным гепатытам «В». Тлумачэнне таму толькі адно: гэтым інфекцыйным хваробам пастаўлены заслон дзякуючы прафілактычным прышчэпкам. Вакцына для прафілактыкі закупляецца за мяжой, часцей за ўсё ў Францыі, Расіі, Швейцарыі. Эфектыўнасць іх бясспрэчная. Штогод ахоп планавымі прышчэпкамі дзяцей у нас складае 97%, дарослага насельніцтва — 95%. Усе мы ведаем, што менавіта дзякуючы суцэльнай імунізацыі супраць такога цяжкага захворвання, як натуральная воспа, хвароба была ліквідавана ва ўсім свеце і цяпер прафілактычныя прышчэпкі супраць яе адменены. Таксама дзякуючы пра

Отдай своё тело в надёжные руки… массажиста

Цэлы дзень некуды спяшаешся, пастаянна ў напружанні, увесь час — на нервах... Пазнаеш сябе? Між іншым, спосабаў расслабіцца існуе вялікае мноства. Адзін з іх — самы надзейны. Гэта — масаж. — З пункту гледжання ўсходняга лячэння,— расказвае медыцынская сястра па масажу фізіятэрапеўтычнага кабінета медыка-рэабілітацыйнага цэнтра раённай бальніцы Ала Літвінчук,— чалавечае цела з’яўляецца своеасаблівай геаграфічнай картай з мноствам мерыдыянаў, рэк і каналаў. Правільнае ўздзеянне на іх здольна не проста расслабіць арганізм, але і аднавіць яго энергетычны баланс. Ала Уладзіміраўна ведае толк у гэтай справе. Яе стаж работы масажыстам складае чвэрць стагоддзя. — Існуе шэсць відаў масажу,— дзеліцца майстар сваімі ведамі.— Гэта гігіенічны, лячэбны, рэфлектарны, кропкавы, касметычны і эратычны.

Пружанский берёзовый сок отправился в Москву

Першыя тоны бярозавага соку, перапрацаванага на кансервавым заводзе, ужо адпраўлены ў гандлёвыя кропкі рэспублікі. У панядзелак пружанскі бярозавы сок паехаў у Маскву і Санкт-Пецярбург. Усяго прадпрыемства плануе перапрацаваць 1000 тон гэтага спажыўнага напою.

Хирурги области анатомировали в Пружанах больные места системы здравоохранения

На мінулым тыдні ў Палацы культуры прайшла выязная навукова-практычная канферэнцыя хірургаў і звязаных па свайму профілю з так званай агрэсіўнай медыцынай урачоў вобласці. канферэнцыю галоўны ўрач раёна І.М.Пачынчык. Ён коратка расказаў гасцям пра раён і больш падрабязна — пра тыя абнаўленні, якія адбыліся ва ўстановах аховы здароўя Пружаншчыны, у тым ліку і раённай бальніцы, за апошнія пяць гадоў. Перад канферэнцыяй дэлегацыя ўрачоў Столінскага раёна паспела наведаць Пружанскую ЦРБ і пераканацца ў гэтым увачавідкі. Вынікі работы хірургічнай службы вобласці падвёў галоўны хірург, цяпер намеснік начальніка абласнога ўпраўлення аховы здароўя А.У.Цішчанка. У сваім дакладзе ён зрабіў акцэнт на будаў-ніцтве, рэканструкцыі і мадэрнізацыі ўстаноў аховы здароўя, укараненні новых методык аперыра