
На базе турысцка-аздараўленчага комплексу «Белае возера» (Брэсцкі раён) Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правяла абласную спартакіяду прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
У спартакіядзе прынялі ўдзел 10 каманд. Сярод іх – каманда “Мухаўчане”, аснову якой складалі члены раённай прафсаюзнай арганізацыі, якія працуюць у Пружанскім раённым цэнтры культуры, – Юлія Пропер, Раман Панкевіч, Дзіяна Крэтава, Яраслаў Топчый і Ілья Кандратовіч.
Трэба адзначыць, што яны выступілі годна і занялі ІІ агульнакаманднае месца ў спартакіядзе! Таксама “Мухаўчане” заваявалі І агульнакаманднае месца ў “Вясёлай эстафеце”. Нашы “культурныя” спартсмены вызначыліліся і ў індывідуальных спаборніцтвах. Так, ІІ месца у фігурным ваджэнні веласіпеда і ІІІ месца ў дартсе заваяваў Раман Панкевіч, ІІ месца у фігурным ваджэнні веласіпеда – Дзіяна Крэтава, ІІІ месца ў шашаках – Юлія Пропер.