Понедельник, 10 декабря 2018

Раённы Савет дэпутатаў зацвердзіў Палажэнне аб сцягу горада Пружаны, яго апісанне і выяву

4 178

Сцяг Пружан уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з двух аднолькавых па велічыні палос: верхняй – блакітнага  і ніжняй – белага колераў. У цэнтры пярэдняга боку – выява гістарычнага герба горада Пружаны.

Сцяг  г.Пружаны з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімваламPruzhany-flag-concept-d

Сцяг горада размяшчаецца на будынках, у якіх знаходзяцца органы мясцовага  кіравання і самакіравання горада Пружаны, а таксама ў памяшканнях для пасяджэнняў  гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Сцяг г.Пружаны можа размяшчацца таксама ў тых месцах горада, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга г.Пружаны і іншых сцягоў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”.

Сцяг горада можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў, святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, праводзімых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

4 комментариев

  • А ці не маглі б Вы падаць спасылку на афіцыйны дакумэнт? А то сайт раённага савету дэпутатаў немагчыма знайсьці. Магчыма, яны ня ведаюць беларускай мовы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    слышь, клоун, ты и тут клоунадничаешь? ну вот причем тут несуществующий сайт к незнанию белмовы? чы я таки тупы и не вижу этой самой логической связи, а? :O
    кстате, мот тут пасмари — http://pruzhany.brest-region.gov.by

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Andrewamg

    Ну теперь с флагом точно заживёёёёём !!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    это-то — да-а-а… 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *