Воскресенье, 26 октября 2025

Культарганізатар санаторыя «Ружанскі» Марыя Бурак паўдзельнічала ў праграме «Песни от всей души»

393

Выпуск з удзелам нашай зямлячкі выйшаў у эфір 1 верасня.

 Марыя Бурак вось ужо 10 гадоў працуе ў санаторыі «Ружанскі». Як кажа сама, яе работа – забаўляць і весяліць гасцей, такім чынам таксама дапамагаючы ім аздаравіцца.

Госця з Ружан стала сапраўдным упрыгожаннем праграмы Андрэя Малахава. Марыя выканала песню «Тянет ко мне» і перанесла гледачоў у санаторый «Ружанскі» дзякуючы знятаму здымачнай групай праграмы сюжэту. Таксама разам з іншымі гасцямі выканала песні, у якіх угадваюцца ружы – сімвал г.п. Ружаны. А яшчэ падарыла беларускія ружы вядучаму праграмы «Песни от всей души» Андрэю Малахаву.

Фрагмент праграмы з удзелам нашай зямлячкі глядзіце ў нашым Telegram-канале: https://t.me/budniby/25104?single

Уладзіслаў Шпарла