Вторник, 29 сентября 2020

С 1 ноября водительскую комиссию можно будет пройти только в Пружанах

13 482

Да ведама вадзіцеляў транспартных сродкаў і кандыдатаў у вадзіцелі!

Вадзіцельская камісія — толькі ў Пружанскай паліклініцы


Адміністрацыя УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» паведамляе, што ў сувязі з адсутнасцю магчымасці ўкамплектаваць згодна з прад‘яўляемымі патрабаваннямі кадравы састаў урачоў-спецыялістаў камісіі па медыцынскім асведчанні кандыдатаў у вадзіцелі і пераасведчанні вадзіцеляў транспартных сродкаў Ружанскай паліклінікі работа гэтай камісіі будзе спынена з 1 лістапада 2013 года.

Вадзіцелі і кандыдаты ў вадзіцелі, якія пражываюць на тэрыторыі абслугоўвання Ружанскай паліклінікі, будуць праходзіць асведчанне камісіяй Пружанскай раённай паліклінікі.

Запіс на праходжанне асведчання ажыццяўляецца сакратаром камісіі ў кабінеце №56 Пружанскай паліклінікі або па тэлефоне 2-35-13 у рабочыя дні з 8.30 да 16.00 гадзін. Камісія працуе па аўторках і чацвяргах з 14.00 да 16.00 гадзін. Выпіска даведак з 12.00 да 15.00 у дні работы камісіі.

Дакументы, якія патрэбны для праходжання  вадзіцельскай камісіі:

-пашпарт,

-ваенны білет (прыпісное пасведчанне прызыўніка),

-вадзіцельскае пасведчанне,

-дзве фатаграфіі для дакументаў памерам 3х4 см,

-чэк аб аплаце камісіі ў бухгалтэрыі бальніцы,

-амбулаторная карта Пружанскай паліклінікі,

-для тых, хто пражывае па-за зонай абслугоўвання Пружанскай паліклінікі, — выпіска з амбулаторнай карты тэрытарыяльнай паліклінікі (урачэбнай амбулаторыі) па месцы жыхарства (рэгістрацыі),

-для зарэгістраваных за межамі Пружанскага раёна — даведкі аб адсутнасці ўліку ў псіхіятра і нарколага тэрытарыяльнай паліклінікі (дыспансера) па месцы рэгістрацыі,

-для зарэгістраваных у Пружанскім раёне менш шасці месяцаў — даведкі аб адсутнасці ўліку ў псіхіятра і нарколага тэрытарыяльнай паліклінікі (дыспансера) па месцы папярэдняй рэгістрацыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *