Воскресенье, 18 февраля 2018

Общественно-культурный центр в д.Мокрое приглашает на отдых

3 046

Грамадска-культурны комплекс аграгарадка “Жураўліны” бярэ адлік сваёй гісторыі з кастрычніка 2010 года. Прынцыпова новы аб’ект уключае ў сябе гасцініцу, рэстаран, банкетныя залы, магазін, саўну, більярдную. Абслугоўваюць комплекс 18 чалавек на чале з загадчыцай Любоўю Паўлаўнай Гоган (на здымку). У дадзены момант вядзецца будаўніцтва другой чаргі гасцініцы на 41 месца.

— Летась наш калектыў аказаў паслуг на суму 1,2 мільярда рублёў, — гаворыць Любоў Паўлаўна.

Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца паслугі саўны і рэстарана. У рэстаране гуляюць вяселлі, адзначаюць дні нараджэнняў, розныя святы. Не пустуе і гасцініца. Блізкасць Белавежскай пушчы прыцягвае замежных турыстаў.  Так, летам тут адпачывалі госці з Санкт-Пецярбурга, а на навагоднія святы — сямейныя пары з дзецьмі з Масквы.

Асартымент харчовых тавараў у магазіне грамадска-культурнага комплексу практычна такі, як і ў горадзе. Зручны графік работы з 8.00 да 22.00 гадзін прыцягвае пакупнікоў. У сярэднім за месяц, як растлумачыла загадчыца магазіна Ж.М.Давідчык, выручка перавышае 120 мільёнаў рублёў.

Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *