Воскресенье, 18 февраля 2018

Поддержим Набиля!

1 809

Фіналіст тэлепраекта канала АНТ “Я пяю!” Набіль Зарук пасля ўдзелу ў конкурсных канцэртах, якія прайшлі ў Мінску, вярнуўся ў Пружаны.

Вучань гімназіі і саліст вакальнай групы ГДК “Роднички” ўдзельнічаў у шасці канцэртах, у якіх разам з ім спявалі яшчэ дзесяць самых таленавітых дзяцей са шматдзетных і няпоўных сем’яў з розных куточкаў Беларусі. Набіль выканаў пяць сольных песень. Кожны канцэрт завяршаўся агульным выступленнем дзяцей, падчас якога фіналісты спявалі разам.

Пружанскі хлопчык спяваў з Анатолем Ярмоленкам і Ігарам Карнелюком, выканаў песні з кінафільма “Прыгоды Электроніка” і рэпертуару Энрыке Іглесіяса, класічны твор. Спяваў на рускай і беларускай, англійскай і італьянскай мовах.

Пра падрабязнасці выступленняў фіналістаў тэлепраекта “Я пяю!” арганізатары прасілі не распаўсюджвацца. Раяць паглядзець канцэрты самім, каб пераканацца ў іх грандыёзнасці. А заадно і прагаласаваць за спадабаўшагася ўдзельніка.

Усе шэсць канцэртаў будуць паказаны па канале АНТ. Трансліравацца яны будуць кожную пятніцу, пачынаючы з 10 лютага. Тады можна будзе і прагаласаваць, адправіўшы SMS на нумар 7755 (Набіль Зарук будзе выступаць пад нумарам 5).

Галіна Каляда.

На здымку: удзельнікі конкурсу «Я пяю!» на сцэне Палаца рэспублікі. Трэці злева — Набіль Зарук.

Фота Алены ЛОСЕВАЙ.

  • Katrin

    Сегодня в 21.05 смотрим и голосуем! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Не удалось посмотреть. SMS с каким текстом необходимо отправить на на номер 7755?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Я просто восхищена!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Милая

    Правда ли что Набиль уже победил, а приз отдал девочке из детдома? Смысл тогда отправлять смски?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Смс-ки определят, кому достанется приз зрительских симпатий, насколько я поняла.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Милая

    Тогда понятно, а то я каждую субботу голосую, а вчера мне сообщили, что конкурс-то уже закончился, типа развод это…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • телезритель - Раиса Костеневич

    Набиль восхищает! Все дети хороши, но Набиль лучше всех. Молодец! Желаю ему, его маме и братьем всех жизненных благ. Пусть всё в жизни сложится так, как Вам хочется. Спасибо за доставленную радость.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *