Понедельник, 19 февраля 2018

«Я пою!». Наш земляк в финале!

2 051

Завяршыўся маштабны агляд таленавітых дзяцей з усёй Беларусі ў рамках тэлепраекта канала ОНТ “Я пяю”. У ім  удзельнічала каля дзвюх тысяч дзяцей са шматдзетных і няпоўных сем’яў і выхаванцаў дзіцячых дамоў не старэй 14 гадоў.

У фінал выйшлі 11 удзельнікаў, сярод якіх адзін пружанец. Гэта вучань 6 “Б” класа гімназіі Набіль Зарук.

— Дагэтуль я ўдзельнічаў у праслухоўванні ў Брэсце, — расказвае Набіль. – Выступаў пад нумарам 228. Прайшоў адбор і ў ліку пяцідзесяці чалавек, якіх адабралі з абласных цэнтраў, трапіў на праслухоўванне ў Мінск. Ну, а там пашчасціла аказацца ў ліку адзінаццаці фіналістаў.

Варта адзначыць, што Набіля Зарука добра ведае пружанская публіка. Хлопец даўно і паспяхова выступае на розных канцэртах, удзельнічае ў конкурсах. Апошнія гады яго вакальныя здольнасці развівае кіраўнік эстраднай студыі ГДК Алена Лосева і педагогі харавога аддзялення Пружанскай дзіцячай школы  мастацтваў. Падтрымліваюць юнага спевака і ў гімназіі. Дарэчы, прыняць удзел у тэлепраекце “Я пяю” прапанавала хлопцу менавіта класны кіраўнік В.Ф.Каробка.

Цяпер Набіль Зарук  актыўна праходзіць падрыхтоўку ў Мінску да фінальных выступленняў. З юнымі спевакамі займаюцца прафесійныя музыканты, харэографы і стылісты. На маючых  хутка адбыцца канцэртах (яны пачнуцца з 30 студзеня ў Палацы рэспублікі) фіналісты выканаюць дзесяць песень, пяць – сольна і пяць калектыўна. Што гэта за песні, арганізатары не агучваюць, сцвярджаюць толькі, што публіку чакаюць сюрпрызы, а дзецям давядзецца спяваць з сапраўднымі зоркамі эстрады.

Тэлеверсію дзіцячага песеннага конкурсу гледачы змогуць паглядзець на канале ОНТ (верагодна, не раней чым праз месяц) і прагаласаваць за спадабаўшагася фіналіста. Спадзяемся, што землякі падтрымаюць пружанскага хлопца і прагаласуюць за Набіля Зарука. Якім чынам? Сачыце за тэлерэкламай.

Галіна Каляда.

  • норд

    Он каренной беларус не іначе. журналізм состоіт в освешченіі такіх мелочей, кажется

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Kсюша

    Судя по стилю письма ты тоже не «мясцовы».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    Можно быть і уоренным, но при этом оставаться фашиствующим …ондоном

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • чытач

    Удивительно сколько фашиков в этих торфах человек натурально поинтересовался. Это ж любому интересно кто не сун ван гуй откуда тот такой взялся. норма журнализма такая если пишешь напиши про интересное что читатель сам додумать не может. хобиты делайте и дальше танки так проще жить

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    чытач, ты из какого Мордора? :-O

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    И при чём здесь танки, чытач? 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    что вы прицепились к ребенку. Молодец, и родители молодцы, что не жалеют тратить деньги и время на воспитание парня.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Карина

    Поздравляю Набиля!!!!!Очень рада за него,его родителей и преподавателя по вокалу Алену Лосеву!!!))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • izidor

    Дык гэта ж прыкольна было б…. Негр вунь, Андрэй якяго, па беларускаму спявае… па тэліку бачыў. А можа і гэты будзе зорачка наша пры адсутнасьці сваіх)))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *