Пятница, 30 октября 2020

Душа волейбольной команды — Влада Хвесюк

1 427

У рамках абласной спартакіяды школьнікаў у Брэсце прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчынак 1997-1998 гадоў нараджэння і маладзей. Першынство аспрэчвалі дзевяць дружын. Пад кіраўніцтвам трэнера ДЮСШ №1 В.А.Дзегцярова за каманду Пружанскага раёна выступалі Ганна Багдановіч і Кацярына Ніканчук (СШ №5), Юлія Лукашэвіч і Уладзіслава Хвясюк (СШ №3), Дзіяна Трус (СШ №4), Вікторыя Ёрш, Алена Хваськевіч, Лілія Кудашава (Ружанская СШ). Нашы валейбалісткі прабі-ліся ў фінальную стадыю турніру, дзе сустрэліся з моцнымі зборнымі Брэста, Баранавічаў і Кобрына. У напружанай барацьбе пружанская каманда заняла трэцяе прызавое месца, саступіўшы прадстаўніцам Брэста і Баранавічаў.

Душой каманды і яе лідарам на пляцоўцы была Улада Хвясюк. Дзяўчына ўключана ў склад зборнай Брэсцкай вобласці і будзе цяпер удзельнічаць у дзіцячай валейбольнай лізе Рэспублікі Беларусь, а таксама ва ўсіх рэспубліканскіх і міжнародных турнірах. Да таго ж Улада залічана ў абласны Цэнтр алімпійскага рэзерву «Вікторыя».

Дзяўчына на «выдатна» вучыцца ў сёмым класе, танцуе ў ансамблі «Рубікон». Валейболам  яна пачала займацца ў 2008 годзе ў ДЮСШ №1 у трэнара В.А.Дзегцярова. Мае выдатныя фізічныя дадзеныя для гэтага віду спорту. Будзем спадзявацца, што на Пружаншчыне вырасце валейбалістка высокага класа.

На здымку: Улада Хвясюк са сваім трэнерам В.А.Дзегцяровым.

Мікола АРХУЦІК,                Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *