Воскресенье, 26 сентября 2021

Малочны камбінат палепшыў пазіцыі ў рэйтынгу найбуйнейшых малочных кампаній краіны

870

ААТ «Пружанскі малочны камбінат» увайшло ў рэйтынг найбуйнейшых малочных кампаній Рэспублікі Беларусь.

Яго склалі кансалтынгавая кампанія Streda Consulting, інфармацыйнае агенцтва Milknews і Нацыянальны саюз вытворцаў малака (Саюзмалако) Расіі.

Асноўны крытэрый рэйтынгу – сукупная выручка. У спіс увайшлі 20 самых буйных малочных вытворцаў Беларусі. ААТ «Пружанскі малочны камбінат» размясціўся на 16-ым радку спіса. Дарэчы, у параўнанні з 2019 годам прадпрыемства палепшыла пазіцыі: тады яно займала 19-е месца.

Уладзіслаў Шпарла