Воскресенье, 26 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: курыныя фрыкадэлькі з агароднінай

966

Рэцэпт ад медсястры тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ «Пружанская ЦРБ» Святланы Мацяш.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
фарш курыны — 350-400 г,
баклажаны — 1 шт.,
перац балгарскі — 1 шт.,
масліны без костачак — 120 г,
цыбуля рэпчатая — 1 шт.,
часнок — 3 зубчыкі,
сухары паніровачныя — 3 ст. л.,
таматная паста — 3 ст. л.,
папрыка молатая — 1 ч. л.,
алей — 3 ст.л.,
вада — 500 мл,
соль, перац.
ПРЫГАТАВАННЕ
Нарэзаць баклажан кавалачкамі сярэдняга памеру, шчодра пасыпаць соллю, перамяшаць і пакінуць на 20 мінут. Пасля прамыць пад праточнай вадой, адціснуць і абсушыць.
Курыны фарш пасаліць, паперчыць, можна дадаць папрыку. Усыпаць паніровачныя сухары, сфармаваць невялікія шарыкі і абсмажыць да з’яўлення скарыначкі. Выкласці фрыкадэлькі на талерку, а на той жа патэльні прыкладна 5 мінут смажыць нарэзаную агародніну.
Змяшаць ваду з таматнай пастай, дадаць папрыку і ўліць на патэльню. Выкласці зверху фрыкадэлькі, здробнены часнок і масліны. Тушыць пад накрыўкай 25 мінут.
Страву можна ўжываць як асобна, так і падаваць з любым гарнірам.
Смачна есці!