Воскресенье, 26 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: рубленыя катлеты «Залаты грэбень»

772

Рэцэпт ад аператара Пружанскага малочнага камбіната Алены Васіліца.

Інгрэдыенты:
філе курынае
— 500 г,
яйка — 2 шт.,
масла сметанковае — 100 г,
крухмал — 1 ст.л.
з горкай,
часнок — 1 галоўка,
цыбуля (вялікая)
— 1 шт,
памідор – 2 шт.,
сыр — 100 г,
маянэз — 50-100 г,
соль, спецыі і зеляніна на смак, алей для смажання.

Прыгатаванне
Філе дробна парэзаць, дадаць яйкі, крухмал, соль, спецыі, зеляніну, размякчанае сметанковае масла, выціснуць часнок, цыбуліну нацерці на буйной тарцы. Усё старанна перамяшаць і даць пастаяць не менш за 30 мінут.

Потым зноў перамяшаць і сфармаваць катлеты (можна запаніраваць у муцэ).

Абсмажыць адзін бок на сярэднім агні да скарыначкі.

Перавярнуць, змазаць маянэзам, пакласці кружок памідора і пасыпаць цёртым сырам.

Накрыць патэльню крышкай і давесці катлеты да гатоўнасці на маленькім агні.

Смачна есці!