Суббота, 19 сентября 2020

Девушки из СШ №5 и юноши из СШ №3 выиграли Кубок города по волейболу

549

У панядзелак у ДЮСШ №1 прайшоў фінал Кубка горада па валейболе сярод сярэдніх школ.

У спаборніцтвах прыняло ўдзел восем каманд юнакоў і сем каманд дзяўчат.
У гульні за трэцяе месца змагаліся прадстаўніцы СШ №3 і Слабадской СШ. З лікам 2:1 перамаглі дзяўчынкі з СШ №3.


Выдатна пачалі гульню за першае месца спартсменкі СШ №5 і, здавалася б, лёгка перамаглі канкурэнтак з СШ №4.

Але ў другой партыі прадстаўніцы СШ №4 сабраліся і паказалі моцную гульню, так што пераможцу турніру давялося вызначаць у трэцяй партыі. 2:1 — і перамога за СШ №5 (дарэчы, каманда гэтай школы перамагла і ў першынстве горада, якое праходзіла ў кастрычніку).
З лікам 2:0 на карысць Мокраўскай СШ завяршылася гульня за трэцяе месца ў юнакоў. Спартсмены СШ №1 навязвалі барацьбу і нават вялі ў ліку падчас другой партыі, тым не менш, мацнейшымі сталі юнакі з Мокрага.


Толькі з трох партый змаглі выявіць пераможцу турніру і ў юнакоў. Вучні Слабадской школы даволі ўпэўнена выйгралі першую партыю, але ў дзвюх наступных прадстаўнікі СШ № 3 не без праблем перайгралі іх.

Нагадаем, што юнакі з СШ №3 таксама былі пераможцамі і на першынстве горада.
алоўным суддзёй спаборніцтваў выступіў трэнер па валейболе ДЮСШ №1 Валерый Дзегцяроў.
Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).