Четверг, 14 ноября 2019

Гісторыя з фатаграфіяй. Пад гукі горна і барабана

185

«Па слядах» нядаўняга дзяржаўнага свята захацелася даць гэты здымак, зроблены 7 лістапада 1956 года. З варот толькі што адкрытай у Пружанах школы-інтэрната выходзіць вясёлая чарада дзяцей і дарослых.


Усё, як і патрэбна: наперадзе — сцяг піянерскай дружыны, барабаншчык, гарністы. Бачны транспарант «Няхай жыве 39-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі». І радасныя ўсмешкі не дзеля прыгожай фоткі, а ад душы, проста ў адчуванні свята. Якая падзея павінна адбыцца ў жыцці сённяшніх падлеткаў, каб расцвілі на тварах такія шчырыя ўсмешкі? Новы смартфон у падарунак?
…Здаецца, гэта я проста бурчу, думкамі вяртаючыся ў часы, калі дрэвы былі высокімі, неба бясхмарным, а шлях у будучыню здаваўся светлым і шырокім…
Педагог справа — Віталій Мікалаевіч Лопаць. Праз 10 гадоў ён пачаў працаваць намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў СШ №3, дзе я вучылася. Цудоўны, мяккі, інтэлігентны чалавек.
Ірына СЯДОВА.
Фота з архіва сям‘і Антонавых (Зелянькевіч).