Суббота, 15 декабря 2018

Пружанцев приглашают принять участие в благотворительном интеллектуальном турнире «Ў»

352

«Ў» — не літара, а дапамога!

Вы любіце разгадваць красворды ці сачыць па тэлебачанні за інтэлектуальнымі гульнямі? А можа, вы нават паспыталі свае сілы на “Гульнях розуму”? А магчыма, вы жадаеце стаць удзельнікам сапраўднай гульні, але вам не хапае смеласці? Самы час праявіць свае здольнасці, бо 23 снежня ў Пружанах (у будынку СШ №4) пройдзе такі турнір. У ім, на самай справе, галоўнае ўдзел, а не перамога: усе сродкі, сабраныя на дабрачынным турніры “Ў”, пойдуць на пакупку бесправадной акустычнай сістэмы з мікрафонам для раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Сёння ў цэнтры займаюцца 12 школьнікаў і 6 дашкольнікаў. Яго спецыялісты накіроўваюць намаганні на тое, каб «асаблівыя» дзеці мелі роўныя магчымасці для актыўнага ўдзелу ў сацыяльным і культурным жыцці грамадства, на развіццё ў іх неабходных уменняў і здольнасцяў для максімальна магчымага самастойнага жыцця. Менавіта таму многія акцыі з удзелам “асаблівых” дзяцей праходзяць па-за сценамі цэнтра, для чаго і патрэбна бесправадная акустычная сістэма.
Каб стаць удзельнікам турніру, трэба сабраць каманду з 4-6 чалавек, паведаміць аб гэтым у афіцыйнай групе мерапрыемства https://vk.com/event174056077 альбо па нумарах +37533-349-86-30, +37529-723-49-66. Кошт удзелу – 5 беларускіх рублёў з чалавека.
Турнір будзе складацца з дзвюх заліковых гульняў, «Сваёй гульні» і «Што? Дзе? Калі?». Адметна, што пытанні да другой часткі прапанаваў адзін з лепшых беларускіх гульцоў, гулец элітарнага клуба, прадстаўнік каманды Андрэя Супрановіча, неаднаразовы прызёр рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, адзін з лепшых трэнераў “Што? Дзе? Калі?” Іван Топчый.
Дарэчы, да ініцыятывы ўжо далучыліся многія неабыякавыя людзі.
У перапынках паміж турамі ўдзельнікаў будзе чакаць выступленне спевака Юрыя Ліпіча і шоу ад фокусніка Максіма Гумена. У гэты ж час можна будзе набыць сувеніры, якія ствараюць наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання маладых інвалідаў (юнакі і дзяўчаты ўжо прыступілі да вырабу сімвалаў 2019 года – пацешных свінак).
Кацярына Пашкевіч.

2 комментариев

  • Renessaince

    Па-першае, беларускага гульца элітарнага клюбу зваць ня Топчый, а Тапчый.
    Па-другое, ці ёсьць магчымасьць зарэгістравацца ў Фэйсбуку?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Наконт першага, напісанне прозвішча ўдакладнялі ў самаго Івана. Для рэгістрацыі пакіньце спасылку на вашу старонку альбо просто патэлефануйце па адным з нумароў. Дзякуй за ўвагу!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *