Суббота, 15 декабря 2018

Завершилось первенство города по волейболу. Сильнейшие волейболистки в СШ №3, волейболисты — в Линово

745

У суботу завяршылася адкрытае першынство горада па валейболе сярод сярэдніх школ. 8 каманд дзяўчынак і 7 каманд юнакоў некалькі дзён змагаліся за перамогу.
Сярод дзяўчат не было роўных спартсменкам з СШ №3, другое месца заваявалі прадстаўніцы Мокраўскага ВПК. Бронза дасталася вучаніцам СШ №4.


А вось у «разборках» сярод юнакоў нікому шанцаў не пакінулі хлопцы з Ліноўскай СШ. Як і ў дзяўчат, другімі сталі прадстаўнікі Мокраўскага ВПК. Трэція — вучні Слабадской СШ.
У якасці галоўнага суддзі спаборніцтваў выступіў трэнер па валейболе ДЮСШ №1 Валерый Анатольевіч Дзегцяроў.
Кацярына Пашкевіч, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *