Среда, 28 октября 2020

Для строительства свинокомплекса в Ружанской зоне выбрана другая площадка

2 835

Як мы ўжо паведамлялі, 11 верасня бягучага года ў райвыканкаме прайшлі грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ва ўрочышчы Выгада Ружанскага сельсавета.
Будаўнічую пляцоўку меркавалася выбраць на паўночным захадзе ад вёскі Малочкі на адлегласці 3100 метраў і на паўднёвым захадзе ад санаторыя «Ружанскі» на адлегласці 4900 метраў. Кіраўніцтва санаторыя «Ружанскі» і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь палічыла, што з будаўніцтвам свінакомплексу ў дадзеным месцы непрыемныя пахі будуць распаўсюджвацца на тэрыторыю аздараўленчай установы.
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, прынята рашэнне змяніць пляцоўку для будаўніцтва свінагадоўчага комплексу. Выбрана новае месца, якое ўзгоднена з аблвыканкамам. Яно знаходзіцца на значнай адлегласці ад санаторыя «Ружанскі». Хутка па гэтым пытанні адбудуцца чарговыя грамадскія слуханні.
Мікола Архуцік.

Один комментарий

  • Андрей

    С нацбанком исполком «бодаться » не смог.А так да ,все были «ЗА»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *