Среда, 19 сентября 2018

Найти разумный компромисс. В райисполкоме прошли общественные слушания по вопросу строительства свиноводческого комплекса возле Ружан

1 165

У мінулы аўторак у райвыканкаме адбыліся грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ва ўрочышчы Выгада Ружанскага сельсавета. Магутнасць новага аб’екта разлічана на атрыманне 36600 парасят-ад’ёмышаў у год.
У слуханнях бралі ўдзел усе зацікаўленыя бакі: кіраўніцтва райвыканкама і Ружанскага сельвыканкама, прадстаўнікі прыродаахоўных арганізацый, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, інстытута «Брэстбуд-праект», санаторыя «Ружанскі», асобныя грамадзяне.
Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу больш за ўсё хвалюе прадстаўнікоў санаторыя «Ружанскі» і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, ва ўласнасці якога і знаходзіцца аздараўленчая ўстанова.
Кіраўніцтва санаторыя і Нацыянальнага банка лічыць, што з будаўніцтвам свінакомплексу непрыемныя пахі будуць распаўсюджвацца і на тэрыторыю аздараўленчай установы. (Дарэчы, з гэтай праблемай ужо сутыкнуліся жыхары Пружан, хоць малочнатаварныя комплексы знаходзяцца за межамі горада). «Пасля такога адпачынку, ці захоча кліент прыехаць сюды яшчэ раз?» — пыталіся прадстаўнікі санаторыя. Зразумела, вышэйзгаданая акалічнасць можа прывесці да змяншэння колькасці адпачываючых у санаторыі і, як вынік, да змяншэння прыбытку, які атрымае ўстанова. А санаторый, між іншым, з’яўляецца буйнейшым плацельшчыкам падаткаў у раёне. Толькі за мінулы год у раённы бюджэт было пера-лічана 609 тысяч рублёў.
Каб абараніць свае інтарэсы, кіраўнікі санаторыя «Ружанскі» і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь накіравалі адпаведныя лісты ў райвыканкам і аблвыканкам з просьбай выбраць іншы варыянт зямельнага ўчастка для будаўніцтва комплексу. У атрыманым адказе з райвыканкама паведамляецца, што месца размяшчэння свінагадоўчага комплексу выбрана камісіяй у адным варыянце па прычыне адсутнасці альтэрнатыўных зямельных участкаў для размяшчэння такога віду аб’екта.
Падчас слуханняў прадстаўнікі інстытута «Брэстбудпраект» расказалі прысутным аб тым, што ўяўляе сабой будучы свінакомплекс (дарэчы, падобны ўжо пабудаваны ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці). Размясціць яго плануюць на паўночным захадзе ад вёскі Малочкі на адлегласці 3100 метраў. Да санаторыя «Ружанскі» адлегласць складзе больш за 4000 метраў. Але размяшчацца аб’ект будзе ў паўднёва-заходнім накірунку ад санаторыя, што, улічваючы ружу вятроў у нашай мясцовасці, не зусім спрыяльна.
На комплексе свінні будуць размяшчацца на рашотчатай падлозе. Раз на два тыдні будзе праводзіцца адпампоўванне гною ў жалезабетонныя лагуны (сховішчы). Прычым лагуны будуць адкрытага тыпу, што таксама прывядзе да распаўсюджання непрыемных пахаў. Пасля абеззаражвання гной будзе вывозіцца на палеткі і заворвацца. У ААТ «Ружаны-Агра», да слова, дастаткова зямель, каб утылізаваць такую колькасць гною.
Акрамя вытворчых будынкаў, на комплексе будзе пабудавана адміністрацыйна-бытавое памяшканне, санпрапускнік і свідравіна водазабеспячэння. Вакол комплексу мяркуецца ўзвесці агароджу вышынёй 2 метры. Вакол падобных аб’ектаў, згодна з санітарнымі нормамі і правіламі, павінна знаходзіцца санітарна-ахоўная зона не менш за 1000 метраў.
Як сказаў падчас мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, слуханні па пытанні будаўніцтва свінакомплексу адбыліся. Аб гэтым, дарэчы, будзе зроблены і адпаведны запіс у пратаколе. Падчас грамадскага абмеркавання рашэнне аб будаўніцтве комплексу не прымалася. Праект павінен прайсці яшчэ шэраг экспертыз і, у першую чаргу, вядома ж, экалагічную. Толькі пасля гэтага пачнецца яго рэалізацыя на мясцовасці.
Мікола Архуцік.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *