Среда, 19 сентября 2018

НЕядовитое увлечение, или Почему линовцы к новым соседям в гости не приходят

1 973

Прызнаюся шчыра: за 17 гадоў работы ў “раёнцы” мне яшчэ ніколі не было так страшна ехаць на рэдакцыйнае заданне.
Для мяне гэтая гісторыя пачалася з тэлефанавання жыхаркі Лінова, якая сцвярджала, што ў аграгарадку ў непасрэднай блізкасці да школы жывуць заводчыкі змей, якія не сочаць за сваімі гадаванцамі. Як высветлілася, на самай справе, прыкладна два тыдні таму работнікі РАНС выязджалі ў вёску, каб злавіць зялёнага полаза.
Падзея ўзрушыла вяскоўцаў і падзяліла на два лагеры: большага — тых, хто катэгарычна супраць такога суседства, і значна меншага—тых, каму ўсё роўна. Цікава, што да гэтага “ўцёку” ліноўцы і сям’я Васіленкаў жылі ў згодзе: першыя нічога не ведалі пра незвычайнае хобі, другія мірна займаліся любімай справай яшчэ з восені мінулага года.
Пра парушаны мір выдатна ведаюць і ў сельскім Савеце: мясцовая ўлада спрабуе знайсці кампраміс, каб задаволіць абодва бакі. Справа ў тым, што Васіленкі не парушаюць закон і маюць поўнае права гадаваць у тым ліку і змей. А вось многія ліноўцы катэгарычныя: змеям не месца каля школы.
Наладзіць адносіны з вяскоўцамі Яўген і Ліля спрабавалі самастойна. Пасля непрыемнага інцыдэнту запрашалі ўсіх абураных да сябе ў госці, прапаноўвалі пазнаёміць са сваімі гадаванцамі. Пэўную зацікаўленасць праявілі толькі дзеці, але ні адзін вясковец так і не пераступіў парог хаты Васіленкаў. Што ж, зрабілі гэта мы, карэспандэнты “Раённых будняў”.
Найперш, убачыўшы нашы спалоханыя твары, гаспадары запэўнілі, што ядавітых жывёл у іх няма. Здаецца, стала крышачку спакайней. Але я ўпадабала месца роўна пасярод пакоя, каб знаходзіцца як мага далей ад усіх скрыняў і іх жыхароў.
Знаёмства наша пачалося з зялёнага полаза, які і ўчыніў перапалох.
— Я ведаю, што вінаваты. І я ўжо папрасіў прабачэння ў суседа, якому мой гадаванец даставіў нязручнасці. З суседам мы мірна вырашылі пытанне, і на дадзены момант у яго да нас няма прэтэнзій. Ён выставіў толькі адну ўмову — такое больш НІКОЛІ не павінна паўтарыцца. І, паверце, я, як ніхто іншы, зацікаўлены ў гэтым, — апраўдваецца Яўген Васіленка.
Выдатна разумею пачуцці чалавека, які ў сябе на хляве ўбачыў паўтараметровую зялёную змяю, і працягваю стаяць пасярод пакоя. Яўген дастае яшчэ некалькі розных полазаў, паказ кожнага суправаджае цікавым аповедам. Напрыклад, насаты зялёны полаз усё мінулае стагоддзе лічыўся зніклым. Падчас адной з экспедыцый яго знайшлі ва В’етнаме работнікіТульскага экзатарыума, з навукоўцамі якога, дарэчы, цесна супрацоўнічае сям’я Васіленкаў. Цяпер “насач” даволі распаўсю-джаны ў герпетолагаў, у дзікай прыродзе знаходзіцца вельмі рэдка. Чым больш гаспадары расказваюць пра сваіх гадаванцаў, тым больш, здаецца, у іх гараць вочы… Фатограф трымаецца на адлегласці, але робіць здымкі. Я не сыходжу з аблюбаванага месца.
Але Яўген і Ліля ведаюць, як растапіць сэрцы такіх баязліўцаў і дастаюць ярка-аранжавага маісавага полаза. Першым вырашаецца дакрануцца да аксаміцістай істоты фотакарэспандэнт. Ужо з яго рук бяру полаза і я…
Яўген Васіленка ўпершыню ўзяў у рукі вужаку ў 7-гадовым узросце. Паведаміў бацькам, што гэта яго новы сябар і ён будзе жыць разам з імі. Бацькі энтузіязм не падзялілі, і «сябра» давялося выпусціць на волю. Ужо ў свядомым узросце пры першай магчымасці Яўген Алегавіч уладкаваўся на работу ў Мінскі заапарк. І з таго часу ўсё яго жыццё і прафесійная дзейнасць звязаны з полазамі. Жонка, далікатная Ліля, захапленне раздзяляе. Яны нават пазнаёміліся дзякуючы падобным хобі: Ліля трымала калекцыю насякомых і некалькі хамелеонаў. І сёння ў тэрарыумах Васіленкаў знайшлося месца не толькі змеям. Радуюць вока гаспадароў барадатыя агамы і шустрыя вейкавыя (реснитчатые) бананаеды.


Шмат гадоў Васіленкі жылі пад Мінскам, але ўтрымліваць змей у кватэры было нязручна, таму на сямейным савеце прынялі рашэнне пераехаць ва ўласны дом у ціхую вёску. Лінова з выдатна развітай інфраструктурай адпавядала ўсім іх патрабаванням. Але, як мы бачым, «ціха» жыць не атрымалася. Ёсць і іншыя праблемы. Напрыклад, сельскі Савет да гэтага часу не выдаў
Васіленкам даведку, якая дазволіць прадаваць гадаванцаў. Згодна з існуючымі нарматыўнымі актамі, полазаў трэба аднесці ці да сельскагаспадарчых жывёл, ці да дзікіх. Ад гэтага залежыць, якім падаткам будзе абкладацца іх дзейнасць. Пакуль няма гэтай даведкі, сям’я не можа зарабляць грошы. Старшыня Ліноўскага сельскага Савета Таццяна Мардань кансультуецца з калегамі і юрыстамі. Каб вырашыць пытанне, нават звярнулася да намесніка міністра юстыцыі, цяпер чакае адказ.
Тое, чым займаюцца Яўген і Ліля, выклікае і навуковы інтарэс. Атрымаць патомства ад полазаў у няволі вельмі складана. Таму ўсімі сваімі назіраннямі Васіленкі дзеляцца з Тульскім экзатарыумам і заагадавальнікам Маскоўскага заапарку. Сябруюць яны з многімі вядомымі навукоўцамі, сярод іх — сябры самога Мікалая Драздова!
— Колькі гадоў Мікалай Мікалаевіч вёў перадачу, дзе расказваў пра розных жывёл, і, здаецца, усё дарма. Людзі так і баяцца змей… — падсумоўвае Яўген Васіленка.
Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

  • Цікава. Між іншым, гэта, бадай, першы калі не заапарк, дык тэрарыум на Пружаншчыне — можна ўключаць у турыстычны маршрут…

    Рейтинг комментария:Vote +1+23Vote -10

  • Ирина

    Прошлым летом мы ездили на усадьбу Деда Мороза. Европейские русскоязычные туристы — сплошь мужчины — увидели ужа возле тропинки, кричали: «Змеи тут водятся! Куда мы приехали!» Говорю, что это ужик, что ли никогда не видели? Оказалось, что не видели и в «ужика» не верят. Предлагаю, посмотрите, если есть желтые ушки, значит ужик. Меня на смех подняли: откуда у змеи уши! Конечно, нужно людям показывать и рассказывать.

    Рейтинг комментария:Vote +1+12Vote -1-1

  • Марина

    Когда-то инквизиция сжигала рыжеволосых, а сейчас мы любуемся детьми «помеченными солнышком». Просто людьми движет страх. Их можно понять, срабатывает инстинкт самосохранения и защиты своих деток. Но очень хочется верить, что в наше время разум возобладает над фобией. Когда-то я сама прошла через это… благодаря дочери, для неё))) впервые взяла на руки питона…(потом были и другие… не ядовитые)) С тех пор поняла, они совсем не заслуживают такого преследования. Реальную опасность представляют бойцовые собаки, но мы же не устраиваем на них «крестовые походы».
    Искренне надеюсь на разумный подход соседей…, а не слепую ненависть к тому,что неведомо.

    Рейтинг комментария:Vote +1+17Vote -10

  • Евгений

    К сожалению, жителям поселка неведом разумный подход, на данный момент у людей неадекватная паника, дело дошло до угроз и клеветы в наш адрес. В том числе, в написании заведомо ложных жалоб с откровенным враньем и искажением информации, насыланием необоснованных проверок.
    Происходит мощный моральный прессинг, несмотря на то, что законов мы не нарушаем и не содержим опасных/потенциально опасных животных.
    Дикость ужасающих масштабов.

    Рейтинг комментария:Vote +1+16Vote -1-1

  • Пасля ўсёй шуміхі ў прэсе, плётак, размоў вырашыў сам зазірнуць са сваім сынам у госці да Яўгена і Ліліі Васіленка. Па дарозе да мяне далучыліся яшчэ некалькі чалавек. Сустрэў нас Яўген. Амаль гадзіну ён нам распавядаў пра сваіх гадаванцаў. Захоплены чалавек, фанат. Фота глядзіце тут https://yadi.sk/a/8wwtcZ9E3an3He

    Рейтинг комментария:Vote +1+12Vote -10

  • Евгений

    Люди пошли на контакт, и пошли вместе с детьми. Чему я очень рад.
    Многие, а у нас уже побывало несколько десятков человек и продолжают приходить, смотрят, слушают, щупают — и уходят совсем с другими эмоциями.
    Во многом это заслуга нашего участкового, человек оперативно и адекватно отреагировал, во всем убедился сам, а потом на личном примере показал гражданам, что ничего страшного нет. Честь ему и хвала.
    Приходите, мы примем всех переживающих и нервничающих, внимательно выслушаем и сами все расскажем, покажем, как есть.

    Рейтинг комментария:Vote +1+14Vote -10

  • Евгений

    Нет ровно никаких причин ломать копья, приходите на диалог, смотрите, общайтесь — все мы люди и способ понять друг друга найдем.

    Рейтинг комментария:Vote +1+11Vote -10

  • Полина

    Хоть я змей и боюсь, но эти — милейшие)) у жителей и правда неадекватная паника. Ведь ни одна из змеек не опасна, чего ж их бояться тогда.
    Владельцам — сил и терпения) Надеюсь, эти страсти скоро улягутся.

    Рейтинг комментария:Vote +1+10Vote -10

  • Павел

    «К сожалению, жителям поселка неведом разумный подход, на данный момент у людей неадекватная паника…. написании заведомо ложных жалоб…. насыланием необоснованных проверок….
    Происходит мощный моральный прессинг…..
    Дикость ужасающих масштабов.»

    Так может лучше ВАМ САМИМ (хозяевам) найти какой-то хутор и заниматься этими вещами без присутствия людей рядом и соответственно без подобных вопросов в Ваш адрес..? А то получается с Ваших слов, что вокруг «Дикость ужасающих масштабов», а Вы несёте свет и счастье для этих необразованных людей….
    Закон — законом. Законы тоже люди пишут и не всегда он учитывает все аспекты жизни ( тому пример, что не могут вас оформить юридически). Но если судить по-простому, то зачем мне сосед , у которого дома живёт медведь, ягуар, тигр, питон и т.п. животные, если у меня они вызывают страх за себя, за детей? Вы сами можете делать с этими животными что хотите — это ваша свобода и ваше право, но и у меня же тоже есть свобода и право жить спокойно! И если вокруг 9 «диких» человек сказали НЕТ, а один сказал ВСЕ РАВНО, то это говорит о том , что не правы именно Вы, а не общество вокруг.
    Постройте , купите дом на каком- нибудь хуторе — с каждым годом деревень без жителей становиться всё больше — и разводите своих НЕядовитых змей. Если и уползёт, то хоть съест её птица какая… А у себя во дворе , в песочнице, НИКАКУЮ змею видеть не нужно. А ваши ошибки могут быть и дальше и эти змеи могут убегать. А гарантии, к сожалению , только Ваши слова…..

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-6

  • Месси

    ——Так может лучше ВАМ САМИМ (хозяевам) найти какой-то хутор и заниматься этими вещами без присутствия людей рядом и соответственно без подобных вопросов в Ваш адрес..? ——
    Вы так говорите, словно эти люди занимаются чем-то до жути неприличным.
    ——А то получается с Ваших слов, что вокруг «Дикость ужасающих масштабов», а Вы несёте свет и счастье для этих необразованных людей….——
    Где написано, что хозяева несут свет и счастье? Нигде не могу найти таких слов. Хотя, нельзя согласиться, что они просвещают местных жителей и помогают бороться с первобытным страхом.
    ————Закон — законом. Законы тоже люди пишут и не всегда он учитывает все аспекты жизни ( тому пример, что не могут вас оформить юридически). ————
    Уж они-то никак не виновата в непрофессионализме местных чиновников. В других районах такие справки выдаются без проблем.
    ———Но если судить по-простому, то зачем мне сосед , у которого дома живёт медведь, ягуар, тигр, питон и т.п. животные, если у меня они вызывают страх за себя, за детей? ————
    Ну очень спорно. Опасение за моих детей вызывают соседи с собакой и пьющие соседи. Мы их поместим на тот же хутор или каждому свой?
    ———И если вокруг 9 «диких» человек сказали НЕТ, а один сказал ВСЕ РАВНО, то это говорит о том , что не правы именно Вы, а не общество вокруг.———-
    Ведьм на костре тоже сжигали по мнению большинства. И почитайте комментарии, многие жители Линово пошли на контакт с этой семьей. И собственными глазами убедились, что неядовитые змеи никак не сравнятся по уровню угрозы с бродячими собаками например.
    ————Постройте , купите дом на каком- нибудь хуторе — с каждым годом деревень без жителей становиться всё больше — и разводите своих НЕядовитых змей. Если и уползёт, то хоть съест её птица какая… ——
    Ага, так просто взять и построить дом, где вздумается. Но дело даже не в этом. Любой человек нашей страны имеет право жить в том населенном пункте, в котором ему хочется. И при этом он не обязан никому объяснять свой выбор.
    Ну и еще вопрос возник, неужели к жителям Линово никогда не приползали ужи?

    Рейтинг комментария:Vote +1+6Vote -1-1

  • Евгений

    Павел, говоря о дикости — я имел ввиду клевету. Это выходит за рамки разумного.
    Законы у нас в стране, касательно безопасности граждан отличные, мои животные не опаснее ужей, которых тут ползает великое множество. В Минске существует центр развития детей уже более 10 лет, у ст.метро Пушкинская, там большая коллекция неядовитых змей прямо в здании ДЕТСКОГО сада и никаких проблем. Детишки по желанию ходят, расширяют кругозор. И никакого резонанса, никакой паники. Если интересно — я могу дать контакты.
    Змеи, живущие у меня не ягуары и не медведи, даже мыши и хомяки могут быть опаснее. Они не способны нанести хоть какой-то вред, что ребенку, что взрослому человеку.
    Я полностью согласен с тем, что в чужих дворах, песочницах и так далее никаких змей быть не должно. Ровно так же, как и чужих курей, собак, котов и вообще любой живности.
    Юридически нам не могут(точнее, не хотят) оформить возможность продажу животных как продукцию ЛПХ.
    В отношении содержания и разведения — все в соответствии с законом «О животном мире».
    Это подтверждается актами проверки областной охраны природы. Копия акта есть в сельсовете и у меня.
    Бояться не нужно, переживать тоже, мы не источник опасности. Нужно ведь как-то соизмерять опасность мнимую и настоящую. Вот люди, которые мне угрожают — опасны. И не только для меня. Сегодня я им якобы жить мешаю, завтра найдется кто-то ещё.
    Те, кто хотел пойти на контакт — пошли, посмотрели, пообщались в спокойной обстановке, многие — в корне пересмотрели свое мнение, привели детей.
    Приходите и вы, я угощу вас чаем и подробно, без сплетней и фантастики всё вам покажу и расскажу. Возможно, эти животные останутся вам неприятны, но беспокойство точно пройдет.

    Рейтинг комментария:Vote +1+10Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *