Вторник, 1 декабря 2020

Орденом матери награждена жительница Пружан Екатерина Онохова

4 702

У свеце няма нічога даражэй сям’і, бацькоўскага дома і светлай матчынай любві. Таму так цэніць наша дзяржава тыя моцныя сем’і, у якіх гарыць агеньчык даверу, шчырасці і дабра. І асаблівая пашана, вядома, маці – захавальніцы сямейнага ачага.
Сёлета на Пакровы краіна пятнаццаты раз адзначала Дзень маці. Урачыстасці прайшлі і ў нашым раёне, на якіх ушаноўвалі самых дастойных матуль. Ордэнам маці была ўзнагароджана Кацярына Онахава, якая выхоўвае двух сваіх і сямёра  прыёмных дзяцей. Домам радасці назваў іх дом намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец за парадак, утульнасць і шчасце, якое там жыве.
— Вялікае дзякуй дзяржаве, — сказала Кацярына Мечыславаўна, — за тое, што стаць мамай я змагла не толькі двойчы, а многа-многа разоў. За тое, што ў мяне ёсць столькі дзяцей, якіх я аднолькава люблю. І вельмі шкада, што ў нас пакуль не існуе ордэна таты. Думаю, што такую ўзнагароду наш тата  таксама заслугоўвае, бо вялізную адказнасць па выхаванні дзяцей я нясу разам з ім.
Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).

3 комментариев

  • kola

    красиво сказано! и добавить то нечего! Хорошо, что у нас есть такие семья, матери и отцы, готовые отдать свою любовь, ласку и все что есть- детям!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ольга Lady In Red

    Чем хуже мы, обычные мамы, у которых один-два ребенка? Мы внимания не заслуживаем?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • поклонник мам

    Заслуживаете,только «один-два раза»,по количеству детей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *