У свеце няма нічога даражэй сям’і, бацькоўскага дома і светлай матчынай любві. Таму так цэніць наша дзяржава тыя моцныя сем’і, у якіх гарыць агеньчык даверу, шчырасці і дабра. І асаблівая пашана, вядома, маці – захавальніцы сямейнага ачага.
Сёлета на Пакровы краіна пятнаццаты раз адзначала Дзень маці. Урачыстасці прайшлі і ў нашым раёне, на якіх ушаноўвалі самых дастойных матуль. Ордэнам маці была ўзнагароджана Кацярына Онахава, якая выхоўвае двух сваіх і сямёра прыёмных дзяцей. Домам радасці назваў іх дом намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец за парадак, утульнасць і шчасце, якое там жыве.
— Вялікае дзякуй дзяржаве, — сказала Кацярына Мечыславаўна, — за тое, што стаць мамай я змагла не толькі двойчы, а многа-многа разоў. За тое, што ў мяне ёсць столькі дзяцей, якіх я аднолькава люблю. І вельмі шкада, што ў нас пакуль не існуе ордэна таты. Думаю, што такую ўзнагароду наш тата таксама заслугоўвае, бо вялізную адказнасць па выхаванні дзяцей я нясу разам з ім.
Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).