Понедельник, 22 января 2018

На очередном районном собрании актива проанализировали итоги и отметили лучших

1 134

На  раённым сходзе актыву, які адбыўся ў мінулы чацвер у гарадскім Палацы культуры, былі прааналізаваны вынікі развіцця нашага рэгіёна за папярэднюю пяцігодку і акрэслены задачы па сацыяльна-эканамічным развіцці Пружаншчыны на год сёлетні. Па традыцыі на сходзе былі публічна  адзначаны працоўныя калектывы, якія дабіліся найлепшых вынікаў у мінулым годдзе.IMG_6010

У зале сабраліся кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, раённых службаў, прадстаўнікі працоўных калектываў, у тым ліку і прыватнай формы ўласнасці, дэпутаты  Саветаў усіх узроўняў, прафсаюзныя лідары, старасты некаторых вёсак, былі таксама запрошаны  ганаровыя грамадзяне раёна, ветэраны працы.IMG_5938

Перад прысутнымі выступіў з дакладам старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Ён спыніўся на дасягненнях і праліках у рабоце народна-гаспадарчага комплексу раёна за 2011-2015 гады, засяродзіў увагу на задачах, вырашаць якія давядзецца ў гэтым годзе.

Дакладчыка дапоўнілі сваімі выступленнямі дырэктар ААТ “Агра-Калядзічы” П.С.Якімавец, дырэктар філіяла райспажыўтаварыства “Камбінат кааператыўнай прамысловасці” П.М. Феранец, дырэктар ТАА “Тытул” С.М.Глушчанка, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра з сацыяльным прытулкам І.У.Карваш.

Слова ўзяў таксама намеснік старшыні аблвыканкама В.Я.Сакоўскі. Віктар Яўгенавіч адзначыў, што наш раён заўсёды лічыўся адным з лепшых на Брэстчыне, вынікі работы за пяцігодку  толькі пацвердзілі гэтую ацэнку.

А затым адбылося ўшанаванне  пераможцаў раённага спаборніцтва сярод вытворчых прадпрыемстваў за дасягненне  лепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.IMG_6016

Старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк агучыла сумеснае рашэнне прэзідыума раённага Савета і райвыканкама аб выніках гэтага спаборніцтва сярод прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.IMG_5982 IMG_6005 IMG_6008

Пераможцамі з уручэннем пераходных чырвоных сцягоў, дыпломаў і грашовых прэмій былі прызнананы ААТ “Жураўлінае” і ААТ “Пружанскі льнозавод”. Адпаведных дыпломаў і грашовых прэмій за другоое месца ўдастоены ААТ “Агра-Калядзічы” і ААТ “Пружанскі малочны камбінат”, за трэцяе месца – ААТ “Ружаны-Агра” і  СТАА “Данон Пружаны”. Не засталіся ў баку пры ўшанаванні перадавікоў і  галіновыя прафсаюзы: старшыня раённага аб’яднання  арганізацый прафсаюзаў І.І.Ярома ўручыў бяс-платныя пуцёўкі на адпачынак у санаторыі “Буг”, а таксама каштоўныя падарункі.

***

На гэтым урачыстае мерапрыемства не закончылася. Удзельнікі  сходу мелі магчымасць папрысутнічаць пры падвядзенні вынікаў раённага этапу Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016”. У намінацыі “Сцэнічная творчасць” былі адзначаны: трыа  “Акорд” у складзе спевакоў Вольгі Акімавай, Кацярыны Бурбук і Паўла Цімашчука (цэнтральная раённая бальніца), другое месца прысуджана вакалістцы Святлане Машкала (СШ №5), якая выступала ў  суправаджэнні  народнага струннага ансамбля “Archi”, трэцяе – спявачцы Наталлі Грыцай (малочны камбінат).IMG_6028

У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” лепшымі прызнаны работы Людмілы Яроцкай (ААТ “Айчына”), а таксама Алены Халецкай (цэнтральная раённая бальніца) і Ірыны Пасевіч (упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама).IMG_6045 IMG_6049 IMG_6063

Удзельнікі сходу на ўласныя вочы маглі пазнаёміцца з творчасцю не толькі пераможцаў, але і многіх іншых удзельнікаў конкурсу, выстава работ якіх была наладжана ў фае Палаца культуры, а галасы вакалістаў ацаніць падчас цудоўнага канцэрту, дадзенага лепшымі творчымі калектывамі раёна.

Мікола Антонаў, Марына Вакульская (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *