Вторник, 22 мая 2018

Шчадроўкі па-аранчыцку

1 298

Напярэдадні Новага года — праз тыдзень пасля Калядаў — нашы продкі-славяне святкавалі Шчодры вечар, які па хрысціянскім календары яшчэ называлі днём святой Маланні або Васільевай калядой. Шчодрым вечар называлі таму, што на стол ставілі  багатую куццю, якую, у адрозненне ад поснай, запраўлялі мясам і салам.IMG_5128

Вылучалася  свята яшчэ і абрадам, які называлі Шчадрухай.  Продкі лічылі: калядоўшчыкі адганяюць песнямі ды карагодамі нячыстую сілу, якая асабліва шчыруе ў гэты час.

Гэтыя народна-абрадавыя традыцыі  памятаюць і сёння.  На Пружаншчыне адраджальнікам абрадаў і традыцый нашых дзядоў і прадзедаў з’яўляецца калектыў Аранчыцкага дома фальклору. Сёлета вакальны гурт «Каханачка», які дзейнічае пры ўстанове, павіншаваў некалькі працоўных калектываў, у тым ліку і рэдакцыі «раёнкі»: артысты разыгралі абрад «Шчадроўкі». Як водзіцца, за шчырыя пажаданні і «пасыпанне» збожжам шчадроўшчыкаў аддзячылі пачастункамі.

На здымку: калектыў «Каханачка» Аранчыцкага дома фальклору пад кіраўніцтвам Яўгеніі Васілюк.

Марына Вакульская.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *