Среда, 20 июня 2018

В Пружанах установили каркас главной Ёлки. Для украшения дома лесхоз предлагает елки и хвойные букеты

992

Каля 2000 штук елачак гатова прадаставіць для рэалізацыі насельніцтву і арганізацыям ДЛГУ «Пружанскі лясгас».IMG_2820

Нарыхтоўка навагодніх дрэўцаў будзе весціся на спецплантацыях, закладзеных у Лыскаўскім, Ружанскім і Зеляневіцкім лясніцтвах. А набыць зялёную прыгажуню можна будзе на тэрыторыі Пружанскага лясгаса і падпарадкоўваемых яму лясніцтваў.

Акрамя таго, продаж жывых дрэўцаў пройдзе на ёлачным базары ў Брэсце: рэалізацыя пружанскіх навагодніх атрыбутаў у абласным цэнтры разгорнецца каля гандлёвага цэнтра «Мегаюст» — з 26 па 31 снежня.

Звяртацца да лесаводаў насельніцтва можа ўжо з 21 снежня, арганізацыям раёна пастаўка навагодніх дрэўцаў пачнецца крыху раней гэтай даты.

Дарэчы, рознічны кошт елачак, абяцаюць у ДЛГУ «Пружанскі лясгас», будзе на даступным узроўні: дрэўцы вышынёй да аднаго метра ацанілі ў 50 000 рублёў, ад аднаго да двух — 62 000, ад двух да трох — 74 000, больш высокія, ад трох да чатырох метраў, — 107 500 рублёў. Акрамя таго, для тых, хто аддае перавагу штучным елачкам, але хоча, каб у жыллі лунаў водар хвоі, будуць падрыхтаваны і навагоднія букеты: такія навагоднія ўпрыгожанні абыдуцца жадаючым усяго ў 13 500 рублёў.

Марына Вакульская.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *