Воскресенье, 21 января 2018

Наша землячка приняла участие в «Славянском базаре» и завоевала два диплома

1 596

Пуцёўку на фестываль Валянціна Мацвееўна атрымала задоўга да яго правядзення: у снежні 2014 года яна прывезла ажно тры дыпломы з абласнога конкурсу творчасці інвалідаў «Разам мы мацней». Тады яна была адзначана як актыўная ўдзельніца, а таксама ў намінацыі «Мастацкае чытанне» і за аўтарскую песню. А галоўнае, уручаючы дыпломы, Валянціне Слабадзе сказалі: «Ну, рыхтуйцеся да «Славянскага базару».

— Шчыра кажучы, я тады ўсур’ёз гэта не ўспрыняла і хутка забыла,— прызнаецца Валянціна Мацвееўна. — Але, як аказалася, пра мяне не забылі…IMG_7093

Незадоўга да правядзення маштабнага фестывалю жанчыне патэлефанавалі з Брэсцкай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў, каб пацікавіцца, як ідзе падрыхтоўка да выступлення на віцебскай сцэнічнай пляцоўцы. А што там падрыхтавана!? Стварыць паўнацэнны нумар за кароткі час дапамаглі блізкія і проста спагадныя людзі: фанаграму да песні зрабіў культработнік Аляксандр Котаў, а                               відэапрэзентацыю да яе падрыхтавала ўнучка Марына Кузьмянкова. Для мастацкага чытання неяк хутка нарадзіўся верш пра родны куточак і яго выбітных асоб.

З Віцебска Валянціна Мацвееўна, нягледзячы на высокую канкурэнцыю, вярнулася з дыпломамі і падарункамі. І верш «Мая Пружанская зямліца», і песня «У жыццё паверыш зноў» на словы Міколы  Антаноўскага былі высока ацэнены прадстаўнічым журы, якое ўзначальваў старшыня Беларускага саюза кампазітараў І.М.Лучанок. А акрамя дыплома міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў «Віцебск-2015», па рашэнні дэлегацый-удзельніц з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі Валянціна Слабада атрымала прыз глядацкіх сімпатый.

2 комментариев

  • dniknik

    верш «Мая Пружанская зямліца» у студыю! и песню

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *