Понедельник, 26 октября 2020

В ЗАГСе прошла церемония награждения орденом Матери

2 201

Такой высокай узнагароды ўдастоены пяцёра жыхарак нашага горада і раёна: Вольга Амяльянец – урач Шарашоўскай гарадской бальніцы, Ірына Казачэнка – жывёлавод ААТ “Агра-Калядзічы”, паштальёны  Алена Важэніна (г.Пружаны) і  Наталля Драздова (г.п.Шарашова), Марыя Гараева — хатняя гаспадыня з Харавы і  медсястра Брэсцкай гарадской бальніцы Аляксандра Пасталюк, якая таксама пражывае на Пружаншчыне.22май2015_6614

Ім, як нікому іншаму, добра вядома нялёгкая праца маці вялікай сям’і, сям’і, якой можна ганарыцца. 22май2015_6603

Пра гэта на ўрачыстасці гаварыў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Згадаўшы ўважлівыя адносіны Прэзідэнта нашай краіны да састарэлых і дзяцей, у прыватнасці, ён адзначыў:22май2015_6683

— Узнагароды, якія сёння мы ўручым шматдзетным маці, — гэта знак павагі дзяржавы да бацькоў, якія выхоўваюць шмат дзяцей, гэта клопат аб нашым будучым. І пацвярджэннем гэтаму — сямейны капітал, які з гэтага года ў памеры дзесяці тысяч долараў пачалі назначаць за нараджэнне трох і болей дзяцей.22май2015_6734

Ад імя райвыканкама Мікалай Пятровіч падзякаваў прысутным мамам за іх нялёгкую працу, пажадаў ім моцнага здароўя і радасці ад дзяцей, пра якіх з гордасцю можна было б сказаць, што выраслі яны дастойнымі людзьмі. М.П.Кудравец уручыў героям урачыстасці ордэны Маці, таксама яны атрымалі падарункі ад працоўных калектываў і раённай арганізацыі грамадскага аб‘яднання «Беларускі  Фонд міру».22май2015_6668

Бясспрэчна, усе, хто прысутнічаў у той дзень у аддзеле ЗАГС, перажылі прыемныя моманты: і ад узнагароджання, і ад музычных нумароў, якія дарыла Валюша Іванцова.

1. Шматдзетныя маці Вольга Амельянец з сям’ёй і Наталля Драздова з мужам.  2. Намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец уручае падарунак Марыі  Гараевай. 3. Узнагароду атрымлівае Аляксандра Пасталюк.  4. Алену Важэніну віншуе  начальнік РВПС Г.Л.Бондар.

Галіна КАЛЯДА,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *