Воскресенье, 20 апреля 2025

Сакавік без соку, красавік без красак?

1 444

Сёлетні сакавік не апраўдаў сваёй назвы.  Бярозы так і не «заплакалі». Нарыхтоўшчыкам бярозавага соку неабходна яшчэ крыху пачакаць.Але нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо, па дадзеных метэастанцыі, сярэднямесячная тэмпература першага веснавога месяца склала мінус 3,3 градуса, што на тры градусы ніжэй за звычайную норму для нашай мясцовасці. Для параўнання: у сакавіку мінулага года сярэднемесячная тэмпература была плюс 3,2 градуса. Паводле меркаванняў вучоных, прычына такой халоднай вясны тлумачыцца тым, што цяпер у Паўночным паўшар’і склалася вельмі незвычайная цыркуляцыя атмасферы. Над Арктыкай у раёне Грэнландыі ўтварыўся гіганцкі антыцыклон (вобласць павышанага атмасфернага ціску). Ён не толькі вялізны, але і вельмі высокі, гэта велізарная маса ледзянога паветра. А вада ў Атлантычным акіяне, наадварот, цяплей звычайнага. У выніку такога кантрасту тэмператур утвараюцца цыклоны, якія больш характэрныя для зімы.У сёлетнім сакавіку выпала 38,3 мм ападкаў, што складае 109% да нормы. Захоўваецца па сённяшні дзень і снегавое покрыва. І хоць палеткі практычна вызваліліся ад снегу, у лясных масівах гэта, відаць, адбудзецца яшчэ не хутка.

Мікола АРХУЦІК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *